Маленькі прынц у тэатры

Мультфільм пра Маленькага прынца пакажуць з беларускай агучкай

40
(абноўлена 13:57 09.06.2017)
Беларускамоўную версію французскага мультфільма "Маленькі прынц" для гледачоў у сталіцы пакажуць 23-25 чэрвеня.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Маленькі прынц з аднайменнага французскага мультфільма загаворыць на беларускай мове, распаваялі арганізатары кінапаказаў "Беларускія ўікэнды" ў Мінску.

Беларускамоўную версію французскага мультфільма "Маленькі прынц" для гледачоў у сталіцы пакажуць 23-25 чэрвеня.

Пачынаючы з сакавіка ў кінатэатры "Масква" дэманстраваліся тры фільмы ў беларускай агучцы — "Таямніцы Келз", блакбастар пра постапакаліпсіс "Кніга Ілая" і трагікамедыя "Пакуль ногі носяць". Падчас трох уікэндаў адбылося 10 кінасеансаў, якія наведалі 4 702 гледача. Праект таксама цікавы і для інтэрнэт-карыстальнікаў: беларускія трэйлеры да фільмаў "Таямніцы Келз", "Кніга Ілая" і "Пакуль ногі носяць" набралі звыш 1,26 млн праглядаў.

Праект "Беларускія ўікэнды" дае магчымасць паглядзець у кінатэатры замежныя фільмы ў прафесійнай агучцы на беларускую мову. У агучцы ўдзельнічаюць вядомыя беларускія акцёры: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Сяргей Жбанкоў і інш.

Плануецца выхад праекта за межы беларускай сталіцы, арганізацыя паказаў таксама ў абласных гарадах.

40
Каментары