Музыканты фолькавага ансамбля

Дзень культуры Казахстана пройдзе ў Мінску 17 чэрвеня

18
(абноўлена 09:20 13.06.2017)
Свята названа "Стэпавыя напевы" - у яго рамках беларусаў будуць частаваць стравай баўрсак і пакажуць казахскую юрту.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Дзень культуры Казахстана пройдзе ў Верхнім горадзе ў Мінску ў суботу 17 чэрвеня, паведамілі Sputnik у казахскай дыяспары.

Святы нацыянальных культур працягваюцца ў Мінску па суботах: ужо прайшлі дні шведскай і рускай культур.

Мінск адзначыў Дзень шматнацыянальнай Расіі
© Sputnik Юлия Балакирева, Сергей Пушкин

Дзень культуры Казахстана адбудзецца на пляцоўцы каля мінскай ратушы 17 чэрвеня — пачнецца ён з майстар-класа па прыгатаванні казахскай стравы баўрсак. Акрамя таго, у Верхнім горадзе можна будзе пазнаёміцца з побытам казахаў — нават зазірнуць у сапраўдную юрту.

Госці Дня культуры Казахстана змогуць паглядзець 17 чэрвеня на нацыянальныя баі казахша курес, наведаць экспрэс-урокі казахскай мовы і майстар-клас па нацыянальных танцах. У канцы свята на сцэне ў Верхнім горадзе выступіць гурт CherMen.

Свята "Стэпавыя напевы" не абыдзецца і без пачастункаў — для гасцей мерапрыемства прыгатуюць плоў, манты, чабурэкі і мноства іншых любімых многімі беларусамі страў.

Працягнецца свята казахскай культуры з 13:00 да 18:00. Следам за ім у Верхнім горадзе пачнецца чарговы канцэрт з серыі "Джазавыя вечары".

18
Тэги:
Нацыянальная кухня, Нацыянальная культура, Казахстан, Мінск, Беларусь
По теме
Дзень Швецыі ў Мінску: селядзец, Secret Service і NaviBand