МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Новы фестываль "Тата адпачывае" будзе цалкам заснаваны на кавер-песнях і пройдзе 2 і 3 ліпеня ў абноўленым Urban Park Dreamland, распавялі арганізатары фестывалю.
Першы фестывальны дзень будзе прысвечаны рок-музыцы, у другі дзень калектывы выканаюць каверы на лепшыя поп-хіты.
"Ідэя фестывалю ў тым, каб на адной пляцоўцы былі прадстаўлены ўсе віды забаў: музыка, актыўны і інтэлектуальны адпачынак, найлепшая ежа і напоі. Адзін фестываль замест двух-трох, з дэмакратычным коштам на ўваход і магчымасцю абіраць забавы на свой густ на месцы", — распавядае арганізатар мерапрыемства Аляксей Падрэз, кіраўнік кампаніі KIT Solutions.
На фестывалі будуць працаваць пляцоўкі для валейболу і стрыт-болу, петанк, фрысбі, бадмінтон. А яшчэ майстар-класы і варкшопы, маркет адзення і аксэсуараў, адмысловыя забаўляльныя кропкі для дзяцей.
У межах забаўляльнай праграмы ў абодва дні будзе прадстаўлены цалкам абноўлены набор атракцыёнаў Urban Park Dreamland. Аджыўшыя свой век каруселі замянілі сучасныя забавы: скаладром і вяровачнае мястэчка для аматараў актыўнага адпачынку, лучны бой і цір для ахвочых пастраляць, тралей для рызыкоўных, квэсты для прыхільнікаў інтэлектуальнага адпачынку і перакуленая хата, каб зрабіць цікавае сэлфі.
Асабістая частка праграмы — ежа. У межах фестывалю будзе прадстаўлены новы фуд-корт з разнастайным асартыментам страў у стрыт-фуд стылістыцы: бургеры, дранікі, сушы, плоў, піца, wok, шаурма, шашлык, хот-догі, сэндвічы, фалафель і шмат іншага. Агулам больш за 40 кропак харчавання і 1000 пасадачных месцаў без уліку шматлікіх лугоў навокал.
Першы дзень фестывалю — 2 ліпеня — будзе прысвечаны рок-музыцы. Хэдлайнерам будзе адзіны ў Расіі афіцыйны трыб'ют AC/DC — гурт Easy Dizzy. Гэты калектыў быў хэдлайнерам на галоўным сусветным мерапрыемстве, прысвечаным 40-годдзю AC/DC — Geiselwind Fantreffen 2013 (Германія). Таксама ў гэты дзень будуць гучаць песні Nirvana, Metallica, Depeche Mode, The Offspring, Зямфіры і іншых артыстаў. Выконваць іх будуць гурты Artefact, "Дядя Ваня", VIP-Jazz, Andy Kravetz Band.
У другі дзень фестывалю — 3 ліпеня — будзе гучаць поп-музыка. Уласныя песні выканаюць героі "Еўрабачання" NaviВand і непаўторны Uzari, залатыя хіты "Песняроў" — Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры". Таксама прагучаць кампазіцыі Bruno Mars, IOWA, "Ляпіса Трубяцкога", Івана Дорна, "Віа Гра" і іншых, у чым дапамогуць кавер-гурты "Минское Море", Ганна Шалюціна & Yogurt Band.
Жадаючыя могуць застацца на ноч у кемпінгу на тэрыторыі фестывалю.
Кавер-фэст "Тата адпачывае" стартуе ў 12:00, пачатак музычнай праграмы ў 18:00. Стартавы кошт на квіткі складае 5 рублёў і будзе падвышацца да 17 рублёў.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
Аб'ём работ, які неабходна выканаць піцерскім майстрам, на заводзе назвалі даволі значным - гадзіннікавым майстрам трэба будзе вырабіць каля двух тысяч дэталяў.
"Мы думаем у нас у кампаніі вырабляць колы для механізма", - распавёў інжынер-канструктар прадпрыемства Віталь Камароў.
Ён адзначыў, што завод ужо вырабіў сігнальную прыладу, якая ўнутры будынка будзе паказваць час вялікага гадзінніка на фасадзе Нотр-Дама.
Раней на прадпрыемстве адзначылі, што ў Францыі цяпер няма тэхналогій для выпуску манументальных гадзіннікаў, а піцерскі завод мае такі вопыт - прыкладам гэтаму механізм у атрыуме ЦДМ у Маскве. Гадзіннік памерам шэсць на сем метраў важыць больш за чатыры тоны і складаецца з тысяч дэталяў, выкананых з розных матэрыялаў.
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся 15 красавіка 2019 года. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. Як паведамілі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, рэліквіі, якія захоўваліся ў саборы, ацалелі. Пракуратура Парыжа выключае крымінальную версію ўзгарання. У якасці магчымых прычын пажару разглядаюцца непатушаная цыгарэта ці праблемы з электрычнасцю.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней заявіў пра амбіцыйную мэту аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў, хоць многія эксперты кажуць, што на рэканструкцыю можа сысці да 15 гадоў.