Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, архіўнае фота

Фестываль "Гонару продкаў" пройдзе 1-2 ліпеня ў Вілейцы

97
(абноўлена 11:45 22.06.2017)
Сёлета фестываль гістарычнай рэканструкцыі прысвечаны падзеям грамадзянскай вайны ў ВКЛ у 1432-1438 гадах, на фестывалі выступяць "Кашлаты вох", By Cry, Hardwood, "Рутвіца", "Мярэжа" і іншыя.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Двухдзённы фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Гонару продкаў" пройдзе ў Вілейцы 1-2 ліпеня, гасцей чакаюць рыцарскія спаборніцтвы, фаер-шоу і музычная праграма, распавялі арганізатары фестывалю.

У гэтым годзе фэст прысвечаны падзеям грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1432-1438 гадах, і ўсе падзеі на асноўнай — рыцарскай пляцоўцы будуць развівацца па храналогіі падзей, якія разгортваліся пад час вайны.

"Гасцей фэсту чакае вельмі насычаная праграма ажно на чатырох пляцоўках: асноўнай — рыцарскай, этна-пляцоўцы, семінарнай і анімацыйнай. Кожная пляцоўка ўвесь час фэсту будзе працаваць незалежна адна ад адной і кожны наведвальнік свята знойдзе сабе цікавосткі на свой густ", — распавялі арганізатары фестывалю.

Адметнасцю фестывалю стане тое, што бугурты ў межах рэканструкцыі будуць праходзіць не толькі на асноўнай пляцоўцы — рысталішчы,  але і ў прылеску ля тэрыторыі фестывалю, каб максімальна наблізіць рэканструкцыю да рэальных падзей.

На рыцарскай пляцоўцы прадугледжаны рыцарскія адзіночныя і масавыя баі-бугурты, штурмы сапраўднага ўмацаваннага гарадзішча і замка з выкарыстаннем сапраўднай артылерыі: ручніц і гарматаў.

Наш Грунвальд-2015
© Sputnik Дзмітрый Карлюк
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі

На этна-пляцоўцы аматары беларускай народнай культуры і побыту пабачаць сапраўднае жыццё нашых прабабуль і прадзядуль. Паслухаюць народныя спевы ў выкананні знакамітых этна-гуртоў, такіх як "Рутвіца", "Горынь", "Мярэжа". Пагуляюць у народныя гульні і забаўкі. Патанчаць народныя танцы. Для маленькіх наведвальнікаў фэсту на этна-пляцоўцы таксама будуць паказаны прадстаўленні лялечнага тэатра батлейка.

Конны турнір на фестывалі Эпоха рыцарства
© Sputnik Юлія Хвошч, Міхаіл Луханін

Будзе працаваць семінарная пляцоўка — гасцям фэсту распавядуць пра нумізматыку, развіццё даспехаў, гісторыю ткацтва, практычнае валоданне зброяй і распальванне агню ў сярэднявечча і яшчэ шмат іншага.

На анімацыйнай пляцоўцы будуць паказаны тэатральныя і анімацыйныя выступы: пацешныя і сур'ёзныя прадстаўленні.

Пад час усяго фэсту "Гонару Продкаў" будзе працаваць горад майстроў, музейная экспазіцыя ў замку, кропкі грамадскага харчавання, гарадскі пляж.

Першы дзень фэсту скончыцца блокам сярэднявечных танцаў і вялікім канцэртам і фаер-шоу з удзелам знакамітых музычных гуртоў. На сцэне выступяць Hardwood, By Cry, "Кашлаты Вох" і інш.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох
© Sputnik Юлія Хвошч
На фестывалі можна будзе паназіраць за побытам рыцараў

Са слоў арганізатараў, другі дзень фэсту будзе не менш насычаны і цікавы і ў час яго таксама будуць працаваць усе пляцоўкі.

Грамадзянскую вайну ў ВКЛ 1432-1438 гадоў вялі паміж сабою феадалы Польшчы і ВКЛ (тады аб'яднаных у саюзную дзяржаву) і іх саюзнікі.

Вайна прывяла да фактычнага паслаблення палітычнай сістэмы ВКЛ, але ВКЛ удалося захаваць сваю палітычную незалежнасць ад Польшчы.

Фестываль "Гонару продкаў" пройдзе 1-2 ліпеня ў горадзе Вілейка (Мінская вобласць) на тэрыторыі "Ніжняга парку". 

97
Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
По теме
Вілейка адзначыла 555-годдзе
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Маланка ў небе, архіўнае фота

Штармпапярэджанне з-за навальніц і шквалістага ветру ў Беларусі зацягваецца

0
(абноўлена 17:27 03.06.2020)
У бліжэйшыя дні надвор'е будзе няўстойлівым: чакаюцца ападкі, месцамі - навальніцы і вецер, але тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць +15 .. + 25°С.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Штармпапярэджанне абвешчана з-за непагодлівага надвор'я ў Беларусі на вечар серады і чацвер, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце рэспубліканскага гідраметцэнтра.

"Сёння, 3 чэрвеня, у перыяд з 15 да 21 гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, у асобных раёнах град, моцныя ліўні", - папярэджвае Белгідрамет. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, непагадзь у сераду чакаецца і ў сталіцы: можа прогреметь навальніца з моцнымі ліўнямі месцамі па горадзе і шквалістым узмацненнем ветру.

"Увага! 4 чэрвеня (у чацвер) у асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы", - паведамілі сіноптыкі. У гэты дзень у сувязі з прагнозам на тэрыторыі краіны абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Па дадзеных Белгідрамета, у бліжэйшыя дні надвор'е будзе няўстойлівым: чакаюцца ападкі, месцамі - навальніцы і вецер, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць +15 .. + 25°С у залежнасці ад рэгіёна.

0
Тэги:
Беларусь, Надвор'е