Рэканструкцыя партызанскага побыту, архіўнае фота

У Мінску моладзь рэканструюе партызанскі парад 1944 года

15
(абноўлена 13:22 22.06.2017)
Патрыятычны праект "Летам 44-га..." прадставіць квэсты, майстар-класы, палявую кухню, тэматычныя фотазоны і канцэрт.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. На вуліцы Камсамольскай у Мінску 24 чэрвеня пройдзе рэканструкцыя парада партызанаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя партызанскага параду, які прайшоў 16 ліпеня 1944-га на поле былога іпадрома ў Мінску з нагоды вызвалення сталіцы ад нямецкай акупацыі. У рэканструкцыі шэсця партызанскіх атрадаў прымуць удзел паўтысячы юнакоў, конныя вершнікі", — распавялі ў Мінгарвыканкаме.

Наведвальнікаў мерапрыемства чакае разнапланавая праграма: квэсты, майстар-класы, палявая кухня, тэматычныя фотазоны, канцэрт. Фінальнай кропкай праекта стане сімвалічная акцыя "Мы выбіраем МІР!", падчас якой моладзь выпусціць у неба 73 белых паветраных шара, якія сімвалізуюць падзяку за 73 мірных года Беларусі.

Мерапрыемствы пройдуць з 12:00 да 21:00 на вул. Камсамольскай (ад вул. Кірава да пр. Незалежнасці).

15
Тэги:
партызаны, Гістарычная рэканструкцыя, Вялікая Айчынная вайна, Мінгарвыканкам, Мінск
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

20
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

20
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

31
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

31
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Алімбекава падарыла музею НАК Беларусі свой крыштальны глобус

Алімбекава распавяла, за кошт чаго ўварвалася ў эліту сусветнага біятлона

6
(абноўлена 21:13 14.05.2021)
У актыве беларускай біятланісткі перамога ў спрынце на этапе Кубка свету ў Хахфільцэне, а таксама Крыштальны глобус у заліку атлетаў да 25-гадоў.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 Дынара Алімбекава ў мінулым сезоне заняла высокае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету.

"Мая матывацыя праявіць сябе стала адным з ключавых фактараў. У дадатак, паўплывала стабільная стральба. З кожнай гонкай адчувала сябе больш упэўнена. Пад канец сезону завялася яшчэ больш, мне хацелася працягваць выступаць", - сказала яна.

Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У мінулым сезоне на этапах Кубка свету і ЧС беларусы дзевяць разоў падымаліся на п'едэстал гонару.

Встречу с национальной командой по биатлону провел 14 мая президент НОК Беларуси Виктор Лукашенко
Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка

"Лічу, беларускі біятлон сваімі вынікамі на мінулых міжнародных стартах даказаў, што па праву ўваходзіць у лік вядучых відаў спорту ў краіне, а з нашымі атлетамі лічацца на міжнародным узроўні", - адзначыў прэзідэнт НАК.

Каманда Беларусі па біятлоне ўжо пачала падрыхтоўку да новага сезона і маючых адбыцца зімовых Гульняў-2022 у Пекіне ў алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы".

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Кубак свету па біятлону, Біятлон, Дынара Алімбекава