Заняткі ў арт-цэнтры Вулей

У Мінску адкрываецца выстава работ юных выхаванцаў арт-цэнтра "Вулей"

54
(абноўлена 12:02 28.06.2017)
Асноўная мэта арт-цэнтра "Вулей" у Смілавічах - выяўленне і развіццё мастацкіх здольнасцяў навучэнцаў.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. У Палацы мастацтва ў Мінску 28 чэрвеня адкрываецца выстава твораў выхаванцаў дзіцячай мастацкай студыі "Вулей" (Смілавічы), створанай па ініцыятыве Белгазпрамбанка.

"Выстава выхаванцаў арт-цэнтра "Вулей", які працуе на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Смілавічах, будзе праходзіць з 28 чэрвеня па 7 ліпеня. На экспазіцыі будуць выстаўлены 28 работ, выкананых у тэхніцы акварэлі і халоднага батыку. 12 юных аўтараў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў прадставяць вынікі першага года навучання на базе арт-цэнтра "Вулей", — распавялі ў прэс-службе банка.

За мінулы год выхаванцы арт-цэнтра сабралі цэлы стос узнагарод. Неабходна адзначыць перамогі вучняў у розных творчых конкурсах міжнароднага ўзроўню (17 дыпломаў розных ступеняў), рэспубліканскага (17 дыпломаў), абласнога (27).

Асноўная мэта арт-цэнтра "Вулей" — выяўленне і развіццё мастацкіх здольнасцяў навучэнцаў. Галоўны акцэнт зроблены на творчай дзейнасці хлопцаў і дзяўчат, закліканай узбагачаць іх новымі ўражаннямі, знаёміць з гісторыяй і культурнай спадчынай Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

Дзейнасць арт-цэнтра цесна звязана з працай музея "Прастора Хаіма Суціна". Гэты мастацкі музей функцыянуе ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Смілавічах з 2008 года. Ён прысвечаны жыццю і творчасці ўраджэнцаў Смілавіч, мастакоў Парыжскай школы, Хаіма Суціна і Шрагі Царфіна.

54
Тэги:
выстава, дзеці, жывапіс, Арт-цэнтр "Вулей", Белгазпрамбанк, Палац мастацтваў, Смілалавічы, Мінск, Беларусь
По теме
Выстава Даторы, Шагала, Суціна і Хадасевіч-Лежэ адкрылася ў Мінску
Каментары