Прыжок с парашутамі, архіўнае фота

Трэці фестываль авіяцыйнага спорту #ПРОНЕБО пройдзе на Баравой

30
(абноўлена 12:22 27.07.2017)
На зямлі будзе працаваць вялікая выстава авіятэхнікі, дзе будуць зладжаны спецыяльныя фотазоны і фудкорты.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. На аэрадроме Баравая 29-30 ліпеня адбудзецца фестываль авіяцыйнага спорту #ПРОНЕБО, паведамілі арганізатары.

Авіафестываль арганізаваны Беларускай федэрацыяй авіяцыйнага спорту. У ім задзейнічаны самыя розныя лятальныя апараты — ад паветраных шароў да сучасных верталётаў.

Што абяцаюць арганізатары ў небе:

  • Гонкі верталётаў
  • Паказальныя скачкі парашутыстаў
  • Дэманстрацыйныя палёты на пілатажных самалётах і верталётах
  • Аглядальныя палёты для гасцей
  • Начное свячэнне паветраных шароў пад жывую музыку

На зямлі будзе працаваць вялікая выстава авіятэхнікі, дзе будуць зладжаны спецыяльныя фотазоны і фудкорты. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка для дзяцей.

Да ўжо існуючай экспазіцыі музея на Баравой дададуцца прыватныя сучасныя самалёты і верталёты, аўтажыры, а таксама тэхніка ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь. Спецыялісты распавядуць, як атрымаць правы сапраўднага пілота.

Старшыня Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнцер на спецыяльнай лекцыі распавядзе, як "пераганяў" верталёт праз Атлантычны акіян. Расійскі пілот Максім Сотнікаў у сваю чаргу раскажа пра сваё кругасветнае падарожжа на верталёце.

Скончыцца фестываль музычным канцэртам пад адкрытым паветрам.

Дзе: Мінск, аэрадром "Баравая".

Калі: 29-30 ліпеня.

Кошт: уваход вольны.

30
Тэги:
вертолет, Баравая, авіяцыя, Фестываль, Мінск, Беларусь
Каментары