Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Мастацкі музей рыхтуе выставу "Айвазоўскі і марыністы"

29
(абноўлена 14:21 29.06.2017)
Спецыяльна для гэтага праекта адрэстаўравана маляўнічае палатно Айвазоўскага "Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года".

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі рэалізуе выставачны праект "Айвазоўскі і марыністы", які прымеркаваны да 200-годдзя са дня нараджэння знакамітага пейзажыста.

Як паведамілі ў музеі, спецыяльна для гэтага праекта адрэстаўравана маляўнічае палатно Айвазоўскага "Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года".

Акрамя жывапісу і графікі Івана Айвазоўскага на выставе прадстаўлены работы яго вучняў: Льва Лагорыа, Габрыэла Касэсі і сучаснікаў — Аляксея Багалюбава, Паўла Тызенгаўза, Мікалая Дубоўскага і іншых.

Іван Айвазоўскі (пры нараджэнні Аванэс Айвазян) з'явіўся на свет у Феадосіі 17 чэрвеня 1817 года. З'яўляецца братам армянскага гісторыка і арцыбіскупа Армянскай Апостальскай Царквы Габрыэла Айвазоўскага.

Мастак-марыніст, баталіст, калекцыянер і мецэнат Іван Айвазоўскі быў у свой час жывапісцам Галоўнага Марскога штаба. Яшчэ на пачатку кар'еры мастака стаў акадэмікам і ганаровым сябрам Імператарскай Акадэміі мастацтваў, ганаровым сябрам Акадэмій мастацтваў у Амстэрдаме, Рыме, Парыжы, Фларэнцыі і Штутгарце.

29
Тэги:
выстава, мастакі, жывапіс, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Іван Айвазоўскі, Мінск, Беларусь
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Ірландскія танцы, вогнішча і абрады: што чакае гасцей свята "Бельтайн"

25
(абноўлена 16:55 27.03.2020)
Бельтайн – свята пачатку лета, якое па старажытнай кельцкай традыцыі адзначаецца на пачатку мая.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Вясновы фестываль "Белтайн" прысвечаны музуцы і традыцыям кельтаў пройдзе на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада 1-2 мая, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Гасцей фестываля чакаюць open-air канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, шматлікія фотазоны, конкурс вогненных тэатраў, ірландскія танцы, кантактны заапарк, выступ шатланскіх дудараў, вялікі рынак рамеснікаў і фудкорт.

На галоўнай пляцоўцы фестываля пройдзе традыцыйны для гэтага свята выбар Майскай каралевы, можна будзе таксама сустрэць і містычнага "Зялёнага чалавека".

На музычнай сцэне фестываля выступяць тэматычныя калектывы: Всё_Crazy, PAWA, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, PyLai, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры"і многія іншыя.

Адным з галоўных рытуалаў свята Бельтайн было распальванне вялікіх вогнішчаў на вяршынях гор або размешчаных паблізу паселішча высокіх узгоркаў – на фестывалі гэтую традыцыю прадставяць маштабным вогненным шоу.

25
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск
Брытанскі спявак Крыс Норман

Голас некалькіх пакаленняў Крыс Норман прыедзе ў Мінск

13
(абноўлена 11:05 24.02.2020)
Група Smokie дасягнула піка папулярнасці ў 1978 годзе, але сам экс-вакаліст Норман працягвае збіраць залы.

Крыс Норман - былы вакаліст гурта Smokie - сустрэнецца з мінчанамі 20 красавіка ў Палацы рэспублікі.

Песні Smokie яшчэ ў 1970-х сталі папулярныя не толькі ў яго роднай Англіі, але ў ЗША і Еўропе.

Сам Норман прызнае, што свайму поспеху ён у вялікай ступені абавязаны бацьку. Калі вакалісту споўнілася 7 гадоў, тата падарыў яму першую гітару. У той перыяд у сэрцах і розумах падлеткаў гучаў рок-н-рол, і Крыс гэтак жа, як і многія, быў захоплены гэтым напрамкам, музыкай Элвіса Прэслі, Літл Рычарда і Лоні Донегана.

Пасля кар'еры ў Smokie вакаліст пачаў выступаць як сольны выканаўца. Першая ж сольная кампазіцыя Нормана Midnight Lady пабіла ўсе папярэднія дасягненні, шэсць тыдняў заставалася на першым месцы ў еўрапейскіх чартах. Зараз на рахунку Крыса Нормана больш за 20 сольных альбомаў.

Норман не старэе, ён крочыць у нагу з часам. Ён не толькі не перастае радаваць аматараў яго музыкі новымі кампазіцыямі, але і не забывае аб трэндах, актыўны ў сацыяльных сетках, дзе рэгулярна выкладвае фатаграфіі з выступленняў і дзеліцца навінамі з жыцця.

А галоўная навіна для беларускага слухача - мінскі канцэрт Нормана.

13
Тэги:
Беларусь, музыка
Амапавец на плошчы Свабоды ў Мінску

Лукашэнка заявіў, што мог бы ўвесці рэжым НС перад выбарамі, але не хоча

0
(абноўлена 17:01 02.04.2020)
Беларускія ўлады здольныя за суткі нейтралізаваць любы горад, калі гэта спатрэбіцца, але масавая ізаляцыя будзе толькі пагаршаць сітуацыю.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У Беларусі будуць змагацца з любой хваробай, а не толькі з каронавірусам, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

"Калі ўжо шчыра, я б сёння мог увесці надзвычайнае становішча. Патрулі па вуліцах, усе сядзяць, і паказаць перад прэзідэнцкімі выбарамі, які я круты хлопец, што я магу ўсё ўзяць пад кантроль", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што не хацеў бы апынуцца ў сітуацыі, калі абмяжоўваюць магчымасці для людзей выйсці на вуліцу і пагуляць з дзіцем.

"І я ў гэтыя гульні гуляць не жадаю. Мы будзем змагацца з любой хваробай. Я не вылучаю таму каронавірус", - патлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз адзначыў, што масавая ізаляцыя ў дамах можа толькі паспрыяць пагаршэнню стану людзей, якія чымсьці захварэлі.

"Гэта не праблема. Мы за суткі нейтралізуем горад. Але чаго гэта будзе каштаваць і колькі будзе тады смерцяў? Мы ўжо потым будзем выхопліваць з кватэр людзей, якія будуць цяжкія, і адразу іх на штучную вентыляцыю лёгкіх. І што, мы выратуем гэтых людзей? Таму не трэба дурасцю займацца", - заклікаў ён.

Пасля чаго нагадаў пра старое правіла, што трэба праветрываць памяшканні і выходзіць дыхаць свежым паветрам. Улады, у сваю чаргу, калі прыйдзе такая неабходнасць, патушаць "пажар".

"І прытым значна больш эфектыўна, чым літоўскі прэзідэнт (Гітанас Науседа - Sputnik). Ён паклапаціўся пра беларускі вірус. Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт падзякаваў медыкам за іх працу і тое, як яны лечаць вірусныя захворванні. Праўда, адзначыў, што сітуацыю ў Беларусі нельга назваць спакойнай.

"Глупства поўнае, проста мы не панікуем. Займаемся кожны сваёй справай. Не вырашаем праз каронавірус ніякіх палітычных пытанняў, хоць у нас палітычны год", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

0
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя