МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Клубнічны рынак у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна, адпрацаваўшы сезон, ператворыцца 8 ліпеня ў канцэртную пляцоўку і прыме папулярных артыстаў, паведамілі арганізатары.
Гэта не адзінае мерапрыемства ў раёне, прысвечанае клубніцам. Не так даўно ўсе жадаючыя маглі наведаць тэматычны фестываль "Лунінецкія клубніцы", які таксама праходзіў у ягаднай сталіцы — вёсцы Дварэц.
Сёлетні "Клубнічны фэст" пакуль толькі другі. Але ўжо прэтэндуе на тое, каб стаць візітнай карткай Палесся.
На фестывалі запланаваны выступы запрошаных артыстаў: DС/ВY, PLUM BUM, "Дай Дарогу", DJ Trojan.
Выступы артыстаў пачнуцца ў 19:00. Уваход на мерапрыемства вольны.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.
10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.
Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.
Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!
На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.
Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!
З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.
Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.
Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.
А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.
Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!
А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.
У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.
Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.
А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.
Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.
Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.
Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
Чытайце таксама: