Купалле

Выхадныя ў Мінску: куды падацца 8 і 9 ліпеня

36
Паслухаць класічную музыку ля Ратушы ці Сяргея Міхалка на хутары Шаблі, завітаць у "Дукорскі маёнтак", паспець адсвяткаваць Купалле і іншыя спосабы нясумна правесці выхадныя – у аглядзе культурных падзеяў Sputnik.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Лета беларусаў добрым надвор'ем не песціць, але ў выхадныя абяцаюць без дажджоў, а гэта выдатная нагода выбрацца з дома і з карысцю для розуму і сэрца правесці вольны час.

Акрамя традыцыйных варыянтаў кіно-тэатр-выстава ёсць мноства альтэрнатыўных спосабаў культурна адпачыць.

"Пешаходка" і класіка ля Ратушы

Усю суботу ля мінскай Ратушы будзе гучаць музыка. Днём — у межах "Пешаходкі": з 14:00 на розных пляцоўках у Верхнім горадзе будуць граць і здзіўляць танцамі ўдзельнікі гэтага праекта.

Джазовые вечера у Ратуши - это не только удовольствие от музыки. Уличные торговцы предлагали минчанам и гостям столицы памятные сувениры и поделки ручной работы.
© Sputnik / Виктор Толочко
"Джазовые вечера у Ратуши" - это не только удовольствие от музыки. Уличные торговцы предлагали минчанам и гостям столицы памятные сувениры и поделки ручной работы.

У 20:30 ля Ратушы загучыць класіка. Тыя, хто прыйдуць, змогуць пачуць сімфанічную і оперную музыку ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі і запрошаных салістаў Аксаны Волкавай (меца-сапрана, Беларусь), Крысціяна Бенедыкта (тэнар, Літва), Ірыны Крыкуновай (сапрана, Расія).

"Акустычны" Міхалок

Убачыць лідэра гурта Brutto Сяргея Міхалка ў межах паэтычна-музычнага спектакля — так ён сам пазначыў жанр канцэрту — добрая нагода пабавіць час. У гэтую суботу на хутары Шаблі Міхалок дае акустычны канцэрт.

Будзе магчымасць не толькі пачуць любімыя песні "Ляпісаў" і Brutto, выкананыя пад гітару, але яшчэ і пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы.

ВелаМіс

"Міс Велаграцыю" і "Міс Веласпорт" будуць выбіраць у суботу ў Мінску ля Палаца спорту. Тыя, хто хочуць паўдзельнічаць — пазмагацца за тытулы, змогуць зарэгістравацца прама перад пачаткам спаборніцтваў у 13:00. Тым, хто прыйдзе пазаўзець, таксама будзе нясумна. Для іх арганізатары рыхтуюць майстар-клас па велатрыялу, зону спартыўных актыўнасцяў, у тым ліку зону ЗЛЖ са спартыўнымі трэнажорамі і пляцоўкай для аматараў ёгі і многае-многае іншае.

Адзіны нюанс — дабрацца да месца можна будзе толькі на ровары або сваіх дваіх. У сувязі з правядзеннем у суботу велагонкі "Гран-пры Мінска" рух транспарту па праспекце Пераможцаў будзе абмежаваны.

Сямейны фестываль BOOKIDS

Выдатны спосаб заняць дзіця ў гэтыя выхадныя — прывесці яго ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Тут у межах пятага фестывалю сямейнага BOOKIDS два дні будзе маса карысных забаваў і актыўнасцяў: тэатральныя пастаноўкі (прычым для катэгорыі гледачоў 0+) і разнастайныя майстар-класы.

Для дзятвы будзе працаваць сталярная і ганчарная майстэрні, фоталабараторыя, гасцей будуць вучыць маляваць, пісаць каліграфічным почыркам і рабіць розныя мілыя цацанкі. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны, даросламу за квіток давядзецца заплаціць 10 рублёў.

Купалле ў "Тэрасках"

Загарадны клуб "Тэраскі" запрашае на гэтых выхадных адсвяткаваць Купалле. Анансуюць майстар-класы па народных рамёствах, танцах і фальклорных спевах, пляценню купальскіх вянкоў. Абяцаюць пачаставаць сапраўдным хатнім хлебам з традыцыйным купальскім мядовым напоем, навучыць варыць вясковы сыр.

Квэст "Пошукі легендарнай "папараць-кветкі" таксама ў праграме, а таксама жывая музыка, запальнае фаершоу, кінатэатр пад зорным небам і шмат іншага чараўніцтва.

Дукорская Брама

Купалле на гэтых выхадных будуць святкаваць і ў "Дукорскім маёнтку" Пухавіцкага раёна. А дакладней — спалучаюць з днём заснавання турыстычнага комплексу. Прагама будзе тэматычна падзелена на два блокі — гістарычная рэканструкцыя (нашэсце вікінгаў, майстар-класы, рыцарскія конныя турніры) і купальскае свята.

Акрамя купальскага вогнішча, містэрыяў і абрадаў, гледачам прапануюць фаер-шоу і канцэрт ад "Стары Ольса".

Перакулены домік у Дукорскім маёнтку
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Перакулены домік у "Дукорскім маёнтку"

Наведванне "Дукорскага маёнтку" — яшчэ і ўнікальная магчымасць завітаць у перакулены домік, якіх у Еўропе толькі шэсць.

Кошт квіткоў складае 10 рублёў (дарослы), 6 рублёў (школьнікі), дзецям дашкольнага ўзросту — уваход вольны. 

36
Тэги:
Афіша на выхадныя, Купалле, Беларусь
Каментары