Крэўскі замак, архіўнае фота

Выстава, прысвечаная разбурэнню Крэўскага замка, адкрыецца ў Мінску

76
(абноўлена 13:55 18.07.2017)
У рэальных баявых дзеяннях Крэўскі замак удзельнічаў параўнальна нядаўна, а свой апошні бой прыняў роўна 100 гадоў назад – 21 ліпеня 1917 года.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Выстава "Замак на перадавой. Да 100-годдзя разбурэння Крэўскага замка ў Першай сусветнай вайне" адкрыецца 20 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Як паведамілі арганізатары, на выставе будзе прадстаўлены шэраг унікальных фатаграфій з калекцыі Уладзіміра Багданава. Большасць іх захоўваліся ў асабістых альбомах удзельнікаў Першай сусветнай вайны і ніколі не публікаваліся. Прадстаўленыя фота дазваляюць прасачыць гісторыю разбурэння замка, убачыць невядомыя ракурсы, параўнаць іх з цяперашнім станам старажытных сцен.

Крэўскі замак вядомы перш за ўсё яго роляй у падзеях дзяржаўнага маштабу. У 1382 годзе ў падзямеллях галоўнай вежы быў задушаны вялікі князь Кейстут па загадзе свайго пляменніка Ягайлы, а будучы вялікі князь Вітаўт ледзь выратаваўся.

У 1385 годзе тут жа была падпісана Крэўская унія, якая аб'яднала Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу.

Самым напружаным баявым перыядам у шматвяковай гісторыі замка сталі падзеі Першай сусветнай вайны. Два з паловай гады — з верасня 1915 да лютага 1918 — замак знаходзіўся ў літаральным сэнсе на перадавой, бо быў часткай нямецкай лініі абароны.

Унікальнасць сярэднявечнага фартыфікацыйнага аб'екта яшчэ і ў тым, што ў рэальных баявых дзеяннях Крэўскі замак удзельнічаў параўнальна нядаўна, а свой апошні бой прыняў роўна 100 гадоў назад — 21 ліпеня 1917 года. Старадаўнія муры былі ператвораныя ў руіны самай сучаснай на той момант артылерыяй ХХ стагоддзя.

76
Тэги:
Крэўскі замак, фотаздымкі, выстава, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Гродненская вобласць, Мінск, Беларусь
По теме
Выстава "Сула. Непарыўнае" адкрылася ў Львове
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

10
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

48
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

48
Тэги:
Мінск, Тэатр
Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

0
(абноўлена 16:46 23.11.2020)
Краіны-партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе могуць ўлічыць інтэграцыйны вопыт Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы і прапрацаваць больш канкрэтныя і дакладныя па тэрмінах "дарожныя карты" па розных напрамках супрацоўніцтва.
Косачев рассказал, чем опыт Союзного государства поможет интеграции ЕАЭС

Беларуска-расійскія інтэграцыйныя напрацоўкі на шматгадовы перыяд існавання Саюзнай дзяржавы маглі б дапамагчы ў развіцці ўзаемаадносін краін унутры ЕАЭС. Пра гэта ў ходзе парламенцкага круглага стала выказаўся кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

"Нам здаецца вельмі важным па кожным з кірункаў супрацоўніцтва прапрацоўваць канкрэтныя "дарожныя карты" з дакладна зафіксаванымі тэрмінамі, канкрэтнымі выканаўцамі, якія нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых задач", - сказаў Касачоў.

У цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, адзначыў расійскі сенатар.

"У адрозненне ад вопыту папярэдніх дзесяцігоддзяў, ён носіць цалкам канкрэтны і прыкладны характар", - сказаў Касачоў.

Таксама ў ходзе круглага стала парламентарыі адзначылі, што перамовы ЕАЭС аб стварэнні зон свабоднага гандлю з іншымі краінамі могуць павысіць узровень тавараабароту.

0
Тэги:
ЕАЭС, Саюзная дзяржава
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі