Мінская ратуша

Эйфелеву вежу вышынёй 4 метры паставяць ля мінскай ратушы

13
(абноўлена 09:39 21.07.2017)
Копію знакамітай Эйфелевай вежы ўсталююць побач са сцэнай, і кожны жадаючы зможа зрабіць здымкі.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Копія Эйфелевай вежы з'явіцца ў сталіцы 22 ліпеня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Вежа вышынёй амаль 4 метры ўпрыгожыць канцэрт французскай класікі каля мінскай ратушы Tour de Classique. Гэта ўжо трэці ў серыі канцэртаў "Класіка каля ратушы" і прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення французска-беларускіх дыпламатычных адносін", — патлумачылі арганізатары.

На ўрачыстым мерапрыемстве выступяць лепшыя майстры мастацтваў Беларусі, а таксама вядомы французскі барытон Аліўе Эт. Прагучаць сапраўдныя шэдэўры сусветнай музычнай культуры: творы Жана-Філіпа Рамо, Габрыэля Фарэ, Клода Дэбюсі.

Копію знакамітай вежы ўсталююць побач са сцэнай, і кожны жадаючы зможа зрабіць здымкі ў духу "амаль Францыя". Арганізатары анансуюць і аднайменны конкурс. Прызам стане запрашэнне на спецыяльную фотавыставу, якую зладзяць пасля заканчэння праекта ў жніўні.

Канцэрт традыцыйна распачнецца ў 20:30 каля гарадской ратушы.

13
Тэги:
Класічная музыка, Музыка, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Каментары