Пахавальная маска Тутанхамона

У Мінск на выставу прывязуць пахавальную маску Тутанхамона

43
(абноўлена 15:28 24.07.2017)
На выставе "Скарбы Старажытнага Егіпта" будуць прадстаўлены пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс, статуя бога Ку, муміі, папірусы, ювелірныя ўпрыгажэнні і многае іншае.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 9 верасня па 10 снежня ў чатырох залах першага паверха пройдзе выстава "Скарбы Старажытнага Егіпта", паведамілі Sputnik арганізатары.

Сярод мноства экспанатаў будуць прадстаўлены пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс, статуя бога Ку, муміі, папірусы, ювелірныя ўпрыгажэнні і многае іншае.

Створаная сумесна з музеямі па ўсім свеце экспазіцыя ўключае больш за 300 экспанатаў, сярод якіх ёсць саркафагі, амулеты і папірусы, выкананыя ў адпаведнасці з тэхналогіямі таго часу.

"Выстава падзелена на 6 тэматычных зон. Праходзячы па залах экспазіцыі, наведвальнікі даведаюцца аб паўсядзённым жыцці старажытных егіпцян, убачаць, як вялася сельская гаспадарка, атрымаюць уяўленне аб ваенных тэхналогіях і суднабудаванні, пазнаёмяцца з дынастыямі кіраўнікоў, а таксама раскрыюць сакрэты культу замагільнага жыцця", — распавялі ў мастацкім музеі.

43
Тэги:
Старажытны Егіпет, выстава, Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Тутанхамон, Мінск, Беларусь
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

14
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

50
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

50
Тэги:
Мінск, Тэатр
Які сёння дзень: 5 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 5 сакавіка 2021 года

211
(абноўлена 18:10 04.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 301 дзень.

Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 сакавіка

  • У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
  • У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.

Хто нарадзіўся 5 сакавіка

  • 1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
  • 1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік.
  • 1910 год: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.

5 сакавіка ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.

Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.

Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.

211
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень