МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Канцэрт камернага аркестра тэатра Джузэпэ Вердзі пад кіраваннем дырыжора Фабрыцыа Фічура ўпершыню адбудзецца ў Цэнтральным доме афіцэраў 26 кастрычніка, распавялі арганізатары канцэрту.
У Мінск прыедзе камерны склад аркестра — Orchestra Camerata Strumentale Italiana — 15 чалавек на чале з Фабрыцыо Фічура, адным з прызнаных італьянскіх спецыялістаў па музыцы барока. Ён жа з'яўляецца адным з галоўных прыхільнікаў пашырэння рэпертуару за кошт інтэрпрэтацыі ў стылі барока твораў кампазітараў 20 стагоддзя.
Падчас канцэрту прагучаць творы выбітных кампазітараў — Антоніа Вівальдзі, Джоакино Расіні, Джакама Пучыні, Пятра Ільіча Чайкоўскага, а таксама сучасных кампазітараў Астара Пьяцолы, Бенджаміна Брытэна і Лероя Андэрсана.
Аркестр тэатра Джузэпэ Вердзі ў Трыесце быў створаны ў 1944 годзе, а сваю цяперашняю назву атрымаў у 1961-м. Гэта прызнаныя музыкі міжнароднага класа, якія актыўна гастралююць у Італіі і за мяжой.
Сімфанічны канцэрт аркестра Джузэпэ Вердзі адбудзецца 26 кастрычніка ў Цэнтральны доме афіцэраў; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў — ад 30 да 93 руб.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.
10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.
Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.
Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!
На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.
Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!
З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.
Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.
Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.
А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.
Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!
А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Германія зможа атрымаць газ па "Паўночным патоку - 2" не пазней за лета 2021-га, лічыць кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па энергетыцы, каардынатар дэпутацкай групы па сувязях з нямецкім бундэстагам Павел Завальны.
"Усё ідзе да таго, што мы не пазней лета павінны ўсе працы скончыць", - сказаў ён на сустрэчы дэпутатаў Дзярждумы з калегамі з бундэстага.
Паводле слоў дэпутата, ёсць шанс, што абедзве "ніткі" газаправода будуць выкладзены ўжо ў чэрвені, калі не перашкодзяць замежныя судны: такія прэцэдэнты ўжо былі.
"Ёсць надзея, што Германія па гэтым газаправодзе можа атрымаць першы газ", - сказаў на заканчэнне ён.
Па дадзеных на 31 сакавіка, "Паўночны паток - 2" пабудаваны ўжо на 95%, застаецца ўкласці усяго 121 кіламетр ад агульнай працягласці газаправода па двух нітках. Такую інфармацыю апублікаваў аператар праекта Nord Stream 2 AG (100%-ая даччыная кампанія "Газпрома" - Sputnik).
Праект "Паўночны паток - 2" прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ад узбярэжжа Расіі да Германіі праз Балтыйскае мора. Агульная магутнасць складзе да 55 мільярдаў кубаметраў у год. Газаправод пройдзе праз тэрытарыяльныя зоны Фінляндыі, Швецыі і Даніі.ЗША рэгулярна пагражаюць санкцыямі кампаніям, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода. Вашынгтон прасоўвае ў ЕС уласны звадкаваны прыродны газ, а таму спрабуе не дапусціць завяршэння будаўніцтва расійскай магістралі.
Чытайце таксама: