Кадр з Цёмнай вежы

Кіно ў жніўні: топ-5 самых цікавых фільмаў

21
(абноўлена 15:40 31.07.2017)
Жнівень - не лепшы час для самых гучных кінапрэм'ер, але ў гэты раз кінаманаў пацешаць шэрагам стужак: ад экранізацыі "Цёмнай вежы" да новай стужкі з Крыстафам Вальцам.

Для аматараў кіно жнівень — месяц-"сярэднячок": гучныя прэм'еры ў гэтым месяцы звычайна не выпускаюць. Зрэшты, у кінатэатрах усё роўна ёсць што паглядзець. Па традыцыі Sputnik сабраў для вас топ-5 самых цікавых фільмаў у жніўні Мінску.

"Цёмная вежа"

Экранізацыі самай вядомай кніжнай серыі амерыканскага фантаста Стывена Кінга яго фанаты чакалі шмат гадоў. Студыі то пачыналі, то адкладалі здымкі, затым доўга не маглі зацвердзіць рэжысёра і акцёрскі склад. І, нарэшце, у пракат выйдзе "Цёмная вежа".

Экранізаваць opus magnum Кінга ўзяўся Мікалай Арсель — асоба не вельмі вядомая ў кінаасяродку, але ўладальнік узнагарод за сцэнары і намінацыі на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы замежны фільм". Галоўныя ролі выконваюць Ідрыс Эльба і Мэцью Маконахі. Магчыма, фільм апынецца лепш, чым многія іншыя экранізацыі Кінга — засталося дачакацца першых водгукаў крытыкаў і гледачоў.

Дата выхаду фільма "Цёмная вежа" ў пракат: 3 жніўня.

"Выкраданне"

Серыяльны рэжысёр Луіс Прыета вырашыў зняць трылер з Холі Бэры ў галоўнай ролі. Цікавасць да "Выкрадання" стваральнікі карціны падаграваюць фактамі са статыстыкі: так, у ЗША кожныя 40 хвілін выкрадаюць дзіця, а менавіта з гэтым і сутыкнулася галоўная гераіня.

Вядома, у "Выкраданні" будзе не драма і слёзы маці, а адчайная барацьба за дзіця, пагоні і іншыя элементы баевіка. Як кажа гераіня Бэры, "не з той матуляй звязаліся" — так што "Выкраданне" можа быць цікава самім мамам і іх дзецям, каб зноў нагадаць, што няма нічога страшней, чым маці ў гневе.

У пракат фільм "Выкраданне" выходзіць 3 жніўня.

"Валерыян і горад тысячы планет"

Новы фантастычны фільм стваральніка "Люсі" і "Пятага элемента" Люка Бесона — самая дарагая карціна ў гісторыі еўрапейскага кінематографа. Бюджэт экранізацыі аднайменных коміксаў склаў $177 мільёнаў — так што карцінка будзе вызначана відовішчнай і насычанай.

Для выканання роляў касмічных спецагентаў Бесон абраў маладых, але ўжо ўпадабаных Галівудам выканаўцаў: Дейна ДеХана і Кару Дэлевінь. Акрамя іх, з'явяцца ў "Валерыяне" Клайв Оўэн, Ітан Хоўк і нават Рыяна — досыць зорны склад, што не так часта бывае ў французскім кіно.

У пракат "Валерыян і горад тысячы планет" выйдзе 10 жніўня.

"Целаахоўнік кілера"

Шэдэўра ад фільма "Целаахоўнік кілера" ніхто не чакае, але акцёрскі склад і трэйлер дазваляюць чакаць як мінімум добрага і смешнага баевіка. Зоркамі карціны сталі ўлюбёнец дзяўчат Раян Рэйнальдс, акрамя яго нас чакаюць Гары Олдмэн і Сэмюэль Л. Джэксан.

Сюжэт фільма выцякае з назвы: лепшы целаахоўнік вымушаны абараняць вядомага злачынцу, а затым — і аб'яднацца з ім, каб выжыць і застацца цэлым. Сюжэт досыць трывіяльны, але мы ж не за арыгінальнасцю ходзім на баевікі, так?

Дата выхаду ў пракат фільма "Целаахоўнік кілера": 10 жніўня.

"Цюльпанавая ліхаманка"

І зноў у кадры пара — ДеХан і Дэлевінь. На гэты раз яны жывуць у Амстэрдаме XVII стагоддзя і любяць адзін аднаго. Па традыцыі, у іх кахання ёсць перашкода — стары муж дзяўчыны, сапраўдны магнат у выкананні непараўнальнага Крыстафа Вальца. Далей — рамантыка, пакуты і жаданне юнака разбагацець дзеля кахання.

Зняў "Цюльпанавую ліхаманку" стваральнік карціны "Яшчэ адна з роду Балейн" і серыяла "Халодны дом", што кажа пра тое, што гістарычную карцінку ён узнавіць дакладна зможа.

У пракат "Цюльпанавая ліхаманка" выйдзе 24 жніўня.

21
Тэги:
киноафиша, афиша, Мінск, Беларусь
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

23
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

23
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

26
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

26
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Які сёння дзень: 11 красавіка

Які сёння дзень: 11 красавіка 2021 года

165
(абноўлена 13:14 10.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

  • У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
  • У 1927 годзе была прынятая Канстытуцыя БССР.
  • У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
  • У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

  • 1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
  • 1959 год: Сяргей Астравец, беларускі пісьменнік, эсэіст.
  • 1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі сока шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

165
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень