МІНСК, 2 жні — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія распачала здымкі візітак для кожнага з 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", паведамілі Sputnik у прэс-службе НДТРК.
"У гэтым годзе галоўная тэма візітовак — гэта шчырыя і непадробныя эмоцыі юных артыстаў, іх любоў і павага да беларускай культуры. Здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня ў самых яркіх і маляўнічых культурна-гістарычных месцах краіны: Лошыцкім парку, Заслаўі, музейна-замкавым комплексе "Мір", музейным комплексе старадаўніх рамёстваў "Дудуткi", Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту", — адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.
"Мы працягваем тэму адраджэння беларускай культуры, якую пачалі яшчэ на адборы для дарослага "Еўрабачання-2017". Бо няма нічога больш шчырага, добрага і сумленнага, калі дзіця любіць і ведае культуру і гісторыю сваёй краіны і прэзентуе яе іншым. Праз музыку мы нясем беларускую культуру, звязваем мінулае і будучыню з сучаснасцю. Адна з фішак падчас здымак відэавізітак — выкарыстанне квадракоптэра. Ён будзе ўзлятаць высока да сонца, спускацца да артыста і зноў вяртацца ў неба. Гэта своеасаблівая адсылка да сонечнай Грузіі, у якой пройдзе дзіцячае "Еўрабачанне-2017", — падзяліўся творчым задумай рэжысёр візітовак Юрый Ярошык.
"Фіналісты будуць прэзентаваць сябе ў народных і сучасных касцюмах з элементамі нацыянальнага арнаменту", — падкрэслілі ў прэс-службе.
Адзнятыя візітоўкі будуць папярэднічаць выступленню юных артыстаў падчас фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрту 25 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.
Пераможца Нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" 26 лістапада ў Тбілісі.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Пакаштаваць смачных масленічных блінцоў, здабыць незвычайны падарунак на святочным слупе і з задавальненнем паўдзельнічаць у іншых народных квэстах запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Ужо не першы год тут ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы. Таксама і ў гэты раз у Дудутках адбудзецца традыцыйнае развітанне з зімой і сустрэча новай вясны.
Гасцям абяцаюць стварыць атмасферу шляхецкіх часоў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем "Вызваленнне Вясны" і пастановачнымі шабельнымі паядынкамі "Шатландская пяхота".
На працягу дня народныя гулянні будуць шчодра аздобленыя жывой музыкай. Чакаеццца, што галоўнай музычнай падзеяй свята стане праграма "Сусветныя хіты на гуслях" ад вядомага беларускага выканаўцы Алеся Чумакова, а таксама выступленні музычных гуртоў "Яварына", "Hardwood" і "Менестрэлі".
Для тых жа наведвальнікаў музейнага комплексу, хто асабліва пранікнецца духам Масленіцы, будзе дана магчымасць адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі і шляхцянкамі і паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Самым малым гасцям мерапрыемства таксама будуць рады! Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары свята падрыхтавалі анімацыйнае шоў, выступленне скамарохаў і інтэрактыўныя лакацыі з сярэднявечнымі гульнямі і забавамі. Больш дарослыя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры.
Больш таго, кожны жадаючы зможа самастойна здабыць агонь, а потым падзівіцца на ўрачыстае спальванне пудзіла Масленіцы і вялікае вогнішча.
Дарэчы, маляўнічая, яркая і пазнавальная падзея дазволіць кожнаму ўздельніку адчуць асалоду па-сапраўднаму народнага свята з нацыянальным каларытам, асаблівасцямі і традыцыямі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Дудзічы).
Калі: 13 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.
"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.
Глядзіце таксама: