Жыхары Пхеньяна падчас дэманстрацыі

Свята карэйскай культуры пройдзе ў Мінску

47
(абноўлена 18:47 02.08.2017)
Мерапрыемствы ў рамках дня карэйскай культуры пройдуць з 13:00 па 17:00 у суботу.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Свята карэйскай культуры пройдзе на пляцоўцы ў Верхнім горадзе Мінска ў суботу 5 жніўня, паведамілі Sputnik у Мінгарвыканкаме.

Усё лета каля ратушы праходзяць святы культур: так, ужо адбыліся мерапрыемствы ў гонар шведскай, рускай, фінскай і іншых. У суботу, 5 жніўня, для мінчукоў і гасцей сталіцы рыхтуюць дзень карэйскай культуры.

Афіша свята прадугледжвае мерапрыемствы з 13:00 да 17:00. На сцэне за ратушай выступіць ансамбль карэйскай культуры "Арыранг", там жа можна будзе пачуць традыцыйныя ўдарныя інструменты і рытуальныя танцы з нажамі, а таксама веерамі і барабанамі.

Прадставяць у суботу і сучасную поп-музыку Карэі К-поп, якую любяць падлеткі па ўсім свеце. Выступаць там будуць беларускія гурты гэтага жанру.

Абяцаюць арганізатары і выступленні спартсменаў таэквандо, майстар-класы па баявому мастацтву, карэйскія гульні і фудкорт з нацыянальнымі карэйскімі стравамі.

Удзел ў мерапрыемствах бясплатны.

47
Тэги:
свята, Верхні горад, Мінск
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

44
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

44
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Складзены бюлетэнь падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года

ЦВК: выбары адбыліся ў дзвюх абласцях Беларусі

2
(абноўлена 12:32 09.08.2020)
У аўтсайдарах па актыўнасці галасавання на дадзены момант Мінск, дзе зафіксавана яўка 36,08% выбаршчыкаў.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Прэзідэнцкія выбары адбыліся ў дзвюх абласцях Беларусі - Гомельскай і Магілёўскай - паведаміў ЦВК.

Па стане на 11:00 у Гомельскай вобласці прагаласавала амаль 58% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — амаль 54%.

На трэцім месцы-Віцебская вобласць — 45,28%, у Гродзенскай — 42,47%, у Мінскай — 43,79%.

У аўтсайдарах па актыўнасці галасавання на дадзены момант сталіца рэспублікі — там галасы прыйшлі аддаць 36,08%.

Па дадзеных на 11:00, яўка па краіне склала 45,33%. Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 829 937 чалавек.

Асноўны дзень галасаваннях на выбарах Прэзідэнта Беларусі праходзіць 9 жніўня. Кандыдатамі зарэгістраваныя пяць чалавек: Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чарачэнь.

Выбары прэзыдэнта адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову грамадзян краіны, уключаных у спіс выбаршчыкаў. Кіраўнік дзяржавы лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш за палову грамадзян Рэспублікі, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

За ходам выбараў Прэзідэнта Беларусі сачыце ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.

2
Тэги:
Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020