Кінахлапушка, архіўнае фота

Мінчукам бясплатна пакажуць вестэрн і камедыю

15
(абноўлена 15:42 07.08.2017)
Праект Open Air Cinema працягваецца ўжо без аднаго з заснавальнікаў – Юрыя Чачукевіча.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Амерыканскія фільмы пакажуць бясплатна ў пятніцу і суботу пад адкрытым небам на вуліцы Зыбіцкай у Мінску, паведамілі Sputnik у Мінгарвыканкаме.

Фільмы розных краін бясплатна паказваюць на папулярнай мінскай вуліцы ў межах праекта Open Air Cinema.

Працягнуцца кінапаказы амэрыканскімі стужкамі. Так, у гэтую пятніцу ў 21:00 тут можна будзе паглядзець вестэрн "Дуэль", галоўныя ролі ў якім выканалі Ліам Хэмсварт і Вудзі Харэльсан.

У суботу ў 21:00 пад адкрытым небам будзе паказана камедыя "Экстрамен" — тут галоўныя ролі выканалі Кевін Клайн, Пол Дадзена і Кэці Холмс.

Для гледачоў у дворыку гасцініцы "Манастырская" арганізаваны 220 месцаў, таксама працуюць кинабар і кафэ.

Праект Open Air Cinema пачаўся гэтым летам. Непасрэдны ўдзел у рэалізацыі ідэі бясплатных кінапаказаў прымаў Юрый Чачукевіч — экс-кіраўнік "Кінавідэапракату", які памёр на мінулым тыдні.

15
Тэги:
Кіно, Мінгарвыканкам, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

44
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

44
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Шыльда на ЦВК

ЦВК пакуль не вызначыўся з датай пасяджэння па падвядзенні вынікаў выбараў

7
(абноўлена 11:12 12.08.2020)
Тры дні ў Мінску працягваліся пратэсты грамадзян, незадаволеных вынікамі выбараў прэзідэнта; за першыя два дні, па дадзеных МУС, па ўсёй краіне былі затрыманыя каля пяці тысяч чалавек

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Дата правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў, пакуль не вызначана, распавялі Sputnik у ЦВК Беларусі.

"Крайні тэрмін для правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта, 19 жніўня, але пакуль канкрэтная дата не вызначана", - сказалі ў Цэнтрвыбаркаме.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Адметнай рысай гэта кампаніі сярод іншага стала рэкордная яўка ў 41,7% на датэрміновым галасаванні і вялікія чэргі на шэрагу выбарчых участкаў у асноўны дзень галасавання.

Паводле звестак, агучаных ЦВК на наступны дзень пасля выбараў, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. За яго прагаласавалі 80,08% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Святлана Ціханоўская набрала 10,09% галасоў.

Ціханоўская заявіла, што не згодная з вынікамі выбараў і ў панядзелак падала скаргу ў ЦВК. Аб сваім намеры абскардзіць вынікі заявіў і яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.

Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі галасавання, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў тры дні працягваліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Праваахоўныя органы выкарыстоўвалі для разгону пратэстоўцаў спецсродкі і спецтэхніку. За першыя два дня пратэстаў у краіне было затрымана каля пяці тысяч чалавек, загінуў адзін чалавек.

7
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020