Ратуша ў Мінску

Свята азербайджанскай культуры пройдзе ў Верхнім горадзе

51
(абноўлена 09:51 08.08.2017)
Арганізатары прадугледзелі майстар-класы па танцах і падрыхтоўцы нацыянальных азербайджанскіх страў.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Свята азербайджанскай культуры адбудзецца на тэрыторыі Верхняга горада 12 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Па словах арганізатараў, з 13:00 да 17:00 гасцей чакае насычаная канцэртная праграма: выступяць калектывы "Легенды Каўказа" і Sari Gelin, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў і прадстаўніца Беларусі на міжнародным конкурсе Turkvision-2015 Саша Казімірава, саліст Маладзёжнага тэатра эстрады і лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў па Гомельскай вобласці Руслан Шыр.

Таксама запланаваны модны паказ калекцыі ад маладой дызайнеркі Сабіны Алашавай.

Арганізатары прадугледзелі майстар-класы па танцах і гатаванні нацыянальных азербайджанскіх страў. Наведвальнікаў свята чакае выстава-продаж азербайджанскіх тавараў і фотазона ў нацыянальным стылі. Будзе і пляцоўка для гульні ў нарды.

"Вядома, не абыдзецца без дэгустацыі страў нацыянальнай азербайджанскай кухні, ласункаў, знакамітай гарбаты", — адзначылі ў Мінгарвыканкаме.

51
Тэги:
Мінгарвыканкам, Азербайджан, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

38
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

38
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Лагатып СААЗ

У Расіі адрэагавалі на разрыў стасункаў ЗША з СААЗ

8
(абноўлена 09:55 30.05.2020)
Наступствы пандэміі, упэўненая Марыя Захарава, не дазваляюць ЗША казаць пра лідарства ў сусветнай ахове здароўя.

МІНСК, 30 мая - Sputnik. ЗША наносяць удар па міжнародных асновах узаемадзеяння ў ахове здароўя, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каментуючы разрыў адносін Вашынгтона з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

У пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна спыняе адносіны з СААЗ, паколькі арганізацыя "адмовілася праводзіць патрабаваныя рэформы". Амерыканскі лідар падкрэсліў, што грошы, якія вылучаліся на фінансаванне арганізацыі, Вашынгтон перанакіруе ўсяму "свету на тэрміновыя патрэбы аховы здароўя".

"У той момант, калі свет патрабуе кансалідацыі намаганняў у барацьбе з пандэміяй, Вашынгтон наносіць удар па міжнародна-прававых асновах ўзаемадзеяння ў сферы аховы здароўя", - сказала Захарава.

"Што могуць ЗША прапанаваць свету наўзамен?" - задалася пытаннем афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Паводле яе слоў, "сумная карціна, што адкрылася ў амерыканскай сістэме аховы здароўя ў перыяд пандэміі, не пакідае шанцу Вашынгтону казаць пра лідарства ў гэтай сферы".

У Саўфедзе РФ таксама адрэагавалі на разрыў стасункаў ЗША з СААЗ. Так, кіраўнік міжнароднага камітэта Канстанцін Касачоў лічыць, што ў вырашэнні Трампа няма разумення рызык і ўсведамлення адказнасці.

"Калі глабальнае лідарства - гэта разбурэнне адных глабальных інстытутаў і спроба нахрапам захапіць тыя, што засталіся ... гэта не глабальнае лідарства. Гэта параксізм. Гэта грымаса. І гэта пагроза. Але гэта ніяк не лідарства", - напісаў Касачоў ў Facebook.

8
Тэги:
Расія, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), ЗША