"Беларуская рапсодыя" прагучыць каля мінскай Ратушы

© Photo : velcomКласіка ля Ратушы, архіўнае фота
Класіка ля Ратушы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аснову канцэрта ансамбля "Мінск-Класік" увайшла музыка з кінафільмаў 1960-1970-х гадоў, напісаная выбітным беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Шосты канцэрт "Класіка каля ратушы" пройдзе ў Верхнім горадзе 12 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Фінскі танцор танга праспяваў на беларускай мове песню Ой, рэчанька - Sputnik Беларусь
Відэа
Фінскі танцор танга праспяваў на беларускай мове песню "Ой, рэчанька"

Канцэрт называецца "Беларуская рапсодыя". У аснову канцэрта ансамбля "Мінск-Класік" увайшла музыка з кінафільмаў 1960-1970-х гадоў, напісаная выбітным беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым.

"Людзі, якія наведаюць канцэрт у Верхнім горадзе, пачуюць музыку з такіх фільмаў, як "Пасля кірмашу", "Вясновая казка", "Апошняе лета дзяцінства", "Саша-Сашанька", "Траянскі конь", знятых на студыі "Беларусьфільм", — удакладнілі арганізатары.

Працягнуць праграму творы, напісаныя беларускімі кампазітарамі для Музычнага тэатра, у выкананні салістаў і музычнай капэлы "Санорус", якая сёлета адзначае свой дваццаціпяцігадовы юбілей.

Канцэрт пачнецца ў 20:30 у Верхнім горадзе.

Стужка навiн
0