Статут ВКЛ 1588 года

Статут ВКЛ 1588 года прадставяць у Мінску

43
(абноўлена 12:04 21.08.2017)
Наведвальнікі выставы змогуць зазірнуць у Віленскую друкарню і ўбачыць адзіны ў Беларусі вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага Княства Літоўскага – Статут ВКЛ 1588 г.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Выстава "Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі", прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, адкрыецца 31 жніўня, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

"Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на тэрыторыі Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах, таму экспазіцыя "Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі" дае магчымасць зазірнуць у свет старадаўніх і рэдкіх выданняў з друкарняў Полацка, Нясвіжа, Гродна, Магілёва, Вільні", — патлумачылі арганізатары.

Наведвальнікі музея змогуць зазірнуць у Віленскую друкарню і ўбачыць адзіны ў Беларусі вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага Княства Літоўскага — Статут ВКЛ 1588 г. Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў (Вільня). Тысячы Статутаў, якімі карысталіся нашы продкі, былі страчаны, але ў 2012 годзе, дзякуючы ахвяраванням, адзін з асобнікаў быў выкуплены. Вяртанне на радзіму знакавага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнатства на Беларусі.

"Адкрыццём для гасцей стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII cт. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню,  а таксама паменшаная копія друкарскага станка часоў Скарыны, зробленая вучнем мінскай гімназіі — Маркам Кодзеневым", — распавялі ў музеі.

43
Тэги:
Вялікае Княства Літоўскае, Статут 1588, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Мінск, Беларусь
По теме
Першую выдадзеную Францыскам Скарынай у ВКЛ кнігу паказалі ў Мінску
Каментары