Гарадская ратуша ў Магілёве

Фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве ў кастрычніку

18
(абноўлена 11:39 01.09.2017)
Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.

"Адкрые канцэртную праграму музычнага форуму канцэрт саліста Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра ім. Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі Чінгіса Аюшэева і салісткі Каралеўскага опернага тэатра Італіі і тэатра Беліні (Сіцылія) Алены Аюшавай у суправаджэнні Заслужанага калектыву Беларусі аркестра народных інструментаў ім. народнага артыста Беларусі Іванова", — распавялі арганізатары.

Праграма фестывалю будзе насычанай рознымі канцэртнымі праграмамі і мерапрыемствамі, у якіх прымуць удзел зоркі эстрады. Адбудзецца сольны канцэрт народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна. Магілёўская абласная філармонія рыхтуе да прэзентацыі спецыяльную музычную праграму "Кінамузыка. Залатая калекцыя". Гледачоў чакаюць выступы вакальна-інструментальнага ансамбля "Сіняя птушка", аркестра баяністаў пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Юрыя Смірнова, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

"Яркім фрагментам фестывальнай канцэртнай праграмы стане канцэрт зорак сусветнага і айчыннага джазу з удзелам Вольгі Пірагс (Латвія), Квенціна Мура (ЗША), вакальнага квартэта Minsk Voises і Premier Orchestra (Беларусь)", — дадалі ў прэс-службе аблвыканкама.

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года. Музычны форум прыняты ў Міжнародную федэрацыю фестывальных арганізацый, якая аб'ядноўвае больш за 150 фестываляў мастацтваў.

18
Тэги:
фестиваль, музыка, "Залаты шлягер", Магілёў, Беларусь
По теме
У Мінску пакажуць шоў спяваючых фантанаў і паветраных шароў
Каментары