Кажан, архіўнае фота

Ноч кажаноў пройдзе ў Мінску

25
(абноўлена 11:41 05.09.2017)
Цягам вечара аматары прыроды даведаюцца, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей запрашае 8 верасня сустрэць восень з кажанамі. Шмат цікавостак чакае наведвальнікаў у дворыку музея, паведамляюць арганізатары.

Цягам вечара аматары прыроды даведаюцца, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Арганізатары распавядуць, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама, як зрабіць ім домік.

"Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым", — дадалі ў прэс-службе музея.

Разынкай вечару стане кажан-квэст ад The Best Quest, прысвечаны крылатым героям мерапрыемства. Хто здолее прайсці — стане не толькі кажаназнаўцам, але і атрымае прыемныя падарункі.

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.

Калі: 8 верасня з 18:00 да 22:00.

Уваход на мерапрыемства: вольны.

25
Тэги:
летучая мышь, "Ноч кажаноў", Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Мінск, Беларусь
По теме
Кажан напалохаў мінчан – на досвітку яны тэлефанавалі ў МНС
Марат Башараў у спектаклі Граф Люксембург

Марат Башараў стане салістам мінскай Музкамедыі

26
(абноўлена 16:19 15.06.2021)
Заслужаны артыст Татарстана, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расіі Марат Башараў выйдзе на сцэну Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў ролі Князя Базінэлі ў аперэце Ферэнца Легара "Граф Люксембург".

Вядомы акцёр і тэлевядучы стане салістам мінскага тэатра. Праўда, толькі на два дні. На сцэну Музкамедыі ён выйдзе 22 чэрвеня і 11 ліпеня. У гэтым годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначае 50-годдзе. Удзел медыйнай персоны ў аперэце "Граф Люксембург" - своеасаблівы падарунак верным прыхільнікам гэтай культурнай установы. Дарэчы, за паўстагоддзя на гэтай сцэне было пастаўлена больш за 300 разнажанравых спектакляў.

Марат Башаров в спектакле Граф Люксембург
© Photo : БГАМТ
Марат Башараў у ролі Князя Базінэлі ў аперэце Ферэнца Легара "Граф Люксембург".

Прэм'ера "Графа Люксембурга" там адбылася 25 сакавіка 2012 года. Хоць упершыню гэта аперэта была пастаўлена ў далекім 1909 у Вене. Новае тварэнне Ферэнца Легара мела вялікі поспех у сучаснікаў, не страціў сваёй актуальнасці твор і праз стагоддзе. Дзеянне ў аперэце адбываецца ў Парыжы. Менавіта ў сталіцы кахання і весялосці сустрэліся і пакахалі адзін аднаго збяднелы арыстакрат і таленавітая актрыса…

Дзе: Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (г.Мінск, вул Мяснікова, 44).

Калі: 22 чэрвеня, 11 ліпеня.

Кошт квіткоў: ад 40 да 100 рублёў.

26
Тэги:
артыст, тэатр, Марат Башараў
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

41
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

41
Тэги:
музей, Якуб Колас
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Галоўчанка прадставіць канстытуцыйны законапраект у парламенце ў пятніцу

6
(абноўлена 14:48 23.06.2021)
Палата прадстаўнікоў у дзень закрыцця вясновай сесіі 25 чэрвеня разгледзіць папраўкі ў Канстытуцыю ў першым чытанні. Нарматыўны акт прадугледжвае ўвядзенне адзінага дня галасавання. У выпадку яго прыняцця выбары дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў будуць сумешчаны.

МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Дэпутаты плануюць прыняць у пятніцу ў першым чытанні праект закона аб змене Канстытуцыі Беларусі. Прадставіць дакумент у Авальнай зале прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, паведамілі карэспандэнту Sputnik у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Для распрацоўкі канстытуцыйных паправак у ніжняй палаце парламента была створана часовая спецыяльная камісія, удакладнілі ў прэс-службе. Туды ўвайшлі дэпутаты, якія працуюць у Канстытуцыйнай камісіі, што рыхтуе асноўны блок змяненняў у галоўны закон краіны для прыняцця на рэспубліканскім рэферэндуме.

У гэты ж дзень у Авальнай зале адбудзецца закрыццё вясновай парламенцкай сесіі, а таксама прагучаць адказы ўрада на пытанні дэпутатаў і сенатараў.

Абмяркоўвацца будуць праблемы транспартнай галіны, будаўнічага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плануецца, што з асноўным дакладам выступіць віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак.

Аб адзіным дне галасавання

У выпадку прыняцця канстытуцыйных паправак выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, якія павінны прайсці не пазней за 18 студзеня наступнага года, будуць перанесены на 2023 год і сумешчаны з парламенцкімі. Прычым у адзін дзень будуць абірацца як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, так і члены Савета Рэспублікі.

Нагадаем, што сенатараў у Беларусі выбіраюць дэпутаты мясцовага ўзроўню на пасяджэннях.

Як паведаміла раней Sputnik старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, арганізаваць усё гэта тэхнічна нескладана. Справа ў тым, што склад верхняй палаты парламента фарміруюць дэпутаты мясцовых саветаў адыходзячага склікання.

У адзіны дзень галасавання іх паўнамоцтвы яшчэ захоўваюцца - яны застаюцца да правядзення першай установачнай сесіі. Таму ўсё адбудзецца ў адну нядзелю, канстатавала Ярмошына.

Асноўны блок паправак у Канстытуцыю

Праект новага Асноўнага закона будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум у лютым 2022 года. Над ім зараз працуе Канстытуцыйная камісія, у склад якой уваходзяць 36 чалавек.

Чарговае яе пасяджэнне адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Sputnik у сераду член камісіі, кіраўнік "Круглага стала дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі.

"Спецыялісты на гэты раз будуць разглядаць прэамбулу і першы раздзел галоўнага закона краіны - "Асновы канстытуцыйнага ладу", - распавёў Васкрасенскі.

У ім ідзе гаворка пра правы, свабоды і гарантыі грамадзян, асновы дэмакратыі, ролю палітычных партый і аб'яднанняў, віды ўласнасці, рэлігіі, дзяржаўныя сімвалы і мовы.

Чакаецца, што ў цэлым Канстытуцыя зведае істотныя змены. Плануецца пашырыць ролю парламента і абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта.

Акрамя таго, частка адказнасці кіраўніка дзяржавы можа перайсці да ўрада. Напрыклад, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні Саўміна.

Усебеларускі народны сход можа атрымаць канстытуцыйны статус. Ён стане вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, а выбіраць яго дэлегатаў будуць па такім жа механізме, як дэпутатаў парламента.

Канстытуцыйная камісія павінна падрыхтаваць усе папраўкі да першага жніўня гэтага года. Затым праект будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне і апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі.

У выбарчых бюлетэнях на рэспубліканскім рэферэндуме ўвесь блок карэкціровак будзе пазначаны ў адным пытанні.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Беларусь, Выбары, Галасаванне, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода РБ, Парламент, Канстытуцыя, законапраект, Раман Галоўчанка