Карту ВКЛ XVII стагоддзя прэзентуюць у Мінску

Карту ВКЛ XVII стагоддзя прэзентуюць у Мінску

157
(абноўлена 15:01 06.09.2017)
Карта Вялікага Княства Літоўскага не проста дэталёва выкананая і багата дэкараваная ў манеры таго часу, але ў ёй таксама апісаны звычаі і абрады жыхароў тэрыторыі княства.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Галерэя "Арт-Беларусь" запрашае 8 верасня на прэзентацыю карты Вялікага Княства Літоўскага, створанай у XVII стагоддзі Томашам Макоўскім.

"Аўтар карты — гравёр, картограф, мастак, працаваў пры двары Радзівілаў, стаў стваральнікам мастацкіх майстэрняў па афармленні кніг, складанні і гравіроўцы карт у Нясвіжы", — распавялі ў галерэі.

Карта Вялікага Княства Літоўскага не проста дэталёва выкананая і багата дэкараваная ў манеры таго часу, але ў ёй таксама апісаны звычаі і абрады жыхароў тэрыторыі княства.

Стварыць незабыўную лірычную атмасферу на імпрэзе дапаможа мінскi фолк-рок-гурт Re1ikt, які дасць унікальны акустычны канцэрт адмыслова дзеля прэзентацыі, прымеркаванай да святкавання 950-годдзя Мінска.

"Народныя песні з розных куткоў Беларусі, кампазіцыі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" Яна Баршчэўскага і "Балотны агонь" Якуба Коласа — усё гэта чакае наведвальнікаў выставы", — рэзюмавалі арганізатары.

Дзе: Палац мастацтваў.

Калі: кожны дзень з 9 верасня з 11:00 да 19:45.

Уваход: 4 рублі.

157
Тэги:
карта, Re1ikt, Вялікае Княства Літоўскае, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

12
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

49
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

49
Тэги:
Мінск, Тэатр
Армейскія берцы, архіўны фотаздымак

Беларускую армію правераць на боегатоўнасць па загадзе міністра

0
(абноўлена 15:29 25.01.2021)
Узброеныя сілы Беларусі ў бліжэйшыя тыдні чакае маштабны экзамен на здольнасць дзейнічаць у любых умовах.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці абвешчана ў Беларусі, ваенным трэба будзе выконваць задачы, як днём, так і ноччу, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Здзяйсняць маршы, пераадольваць перашкоды, майстраваць фартыфікацыйныя аб'екты. Вось далёка не ўвесь пералік задач, якія трэба будзе вырашаць падраздзяленням. Некаторыя воінскія часці ўжо атрымалі распараджэнне на прывядзенне ў вышэйшую ступень боегатоўнасці.

Паведамляецца, што для выканання загадаў, манеўрамі будуць ахоплены ўсе палігоны на тэрыторыі краіны. Адпрацоўваць дзеянні трэба будзе як на перасечанай мясцовасці, так і ў гарадскіх умовах. 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе даручана даўкамплектаваць асабісты склад.

Пільную ўвагу нададуць не толькі стану тэхнікі і асабістага складу, але і дапаможным падраздзяленням забеспячэння і тылу. На завяршальнай фазе пройдуць кантрольныя заняткі і тактычныя вучэнні з баявой стральбой.

Праверка праводзіцца па распараджэнні міністра абароны. Кіраваць іспытам будзе начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Выпрабаванні войскаў паслужаць павышэнню баявой вывучкі арміі.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Беларусь, армія, Міністэрства абароны РБ