Вальс

"Паўночныя Афіны" запрашаюць да Агінскага на шыкоўны баль

142
(абноўлена 11:06 13.09.2017)
Музыка і бальныя танцы дапамогуць адчуць апошнюю прыгожую эпоху ў "Паўночных Афінах", як называлі сядзібу ў Залессі пры жыцці Міхала Клеафаса Агінскага.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі 23 верасня стане пляцоўкай для касцюміраванага баля "Поры года", паведамілі Sputnik у музеі.

"Цудоўныя танцмайстры дапамогуць атрымаць асалоду ад танцавальнага мастацтва ХІХ стагоддзя пад музычнае суправаджэнне салістаў ансамбля "Вытокі", — дадалі арганізатары баля.

Музыка і бальныя танцы дапамогуць адчуць апошнюю прыгожую эпоху ў "Паўночных Афінах", як называлі сядзібу ў Залессі пры жыцці Міхала Клеафаса Агінскага.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае тэатралізаваную сустрэчу з Агінскім і яго выбітнымі гасцямі — знакамітай піяністкай Марыяй Шыманоўскай і палкоўнікам Каралем Пшэздзецкім.

Таксама гасцей мерапрыемства чакаюць майстар-класы па касцюмах ад гісторыка моды Святланы Івановай-Кліманскай і ўрок балетнага майстэрства ад школы танцаў La Camargo.

Самыя адчайныя могуць прыняць удзел у старадаўняй уланскай гульні — "Дуэль-шампань". Перамагае той, хто падчас паядынку на шаблях расплюхае менш шампанскага з куфля.

Аматараў сэлфі чакаюць спецыяльныя фотазоны і фуршэт у знакамітай аранжарэі Агінскіх.

142
Тэги:
исторический костюм, бал, историческая реконструкция, Міхал Клеафас Агінскі, Залессе Смаргонскага раёна, Гродненская вобласць, Беларусь
По теме
У Гродне прайшоў баль у стылі XIX стагоддзя
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

23
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

23
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

27
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

27
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"

Заканадаўства ў сферы турызму ў Беларусі чакае праўкі

0
(абноўлена 17:54 14.04.2021)
У сераду, 14 красавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню прапаноў па змяненні заканадаўства ў сферы турызму.

Міністэрства спорту і турызму Беларусі сумесна з грамадскімі арганізацыямі працуе над удасканаленнем заканадаўства ў сферы турызму. Улічваючы, што Закон "Аб турызме" быў прыняты ў 1999 годзе, а сітуацыя з тых часоў кардынальна змянілася, прапануецца прыняць новы закон.

У праекце асаблівая ўвага нададзена абароне праў і законных інтарэсаў турыстаў.

Таксама прапануецца ўвесці азначэнне, хто з'яўляецца тураператарам, а хто турагентам, размежаваць іх адказнасць перад кліентамі.

Змены могуць закрануць і працу экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў. Новаўвядзенні накіраваны на тое, каб абараніць рынак ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку неатэставаных спецыялістаў.

Распрацоўшчыкі лічаць, што новы Закон "Аб турызме" дазволіць выцесніць з рынку нядобрасумленных ігракоў, а таксама ўмацаваць прававую ахову грамадзян.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

  • дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірына ВАРАНОВІЧ;
  • старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп ГУЛЫЙ;
  • старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі турыстычных агенцтваў Алена КУДЛАКОВА;
  • юрысконсульт грамадскага аб'яднання "Рэгіянальнае таварыства абароны спажыўцоў" Наталля ГУРНЕВІЧ;
  • турыстка Наталля РАДЧАНКА.
0
Тэги:
Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, Беларусь, турызм, заканадаўства