Скрыпка, архіўнае фота

Скрыпка Страдывары з аркестрам: у Мінску пройдзе XII фестываль Башмета

15
(абноўлена 11:35 08.09.2017)
Музыканты з розных краін свету выступяць у сталіцы па запрашэнні беларускага піяніста і дырыжора Расціслава Крымера.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Міжнародны фестываль Юрыя Башмета пройдзе ў Мінску дванаццаты раз. Фестываль адкрыецца 27 верасня ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі. Перш урачыстае адкрыццё праходзіла ў Палацы Рэспублікі.

На адкрыцці народны артыст СССР і Расіі Юрый Башмет будзе выступаць разам з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам "Новая Расія". У аркестры каля ста чалавек, і яны прыляцяць у Мінск, каб зноў сустрэнецца з беларускім гледачом.

А 4 кастрычніка пройдзе гала-канцэрт з удзелам акардэаністкі Ксеніі Сідаравай, віяланчэліста Давіда Герынгаса, італьянскага флейтыста Масіма Мерчэлі ў суправаджэнні East-West Chamber Orchestra, у які ўвайшлі лепшыя музыканты з Расіі, Беларусі, краін Балтыі, Германіі і іншых краін Усходняй і Заходняй Еўропы. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра — Расціслаў Крымер, па запрашэнні якога ў Мінск і прыязджаюць музыкі з сусветным імем.

Урачыстае закрыццё фестывалю пройдзе 8 кастрычніка.

"Легенда на скрыпцы Страдывары" — такую загадку пакідаюць арганізатары. Адзін са скрыпачоў сыграе на скрыпцы коштам у дзясяткі мільёнаў долараў, але хто гэта будзе, пакуль невядома, аднак арганізатары запэўніваюць, што гэта будзе выканаўца, якога ў Мінску яшчэ не чулі.

15
Тэги:
скрипка страдивари, классическая музыка, Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, Расціслаў Крымер, Мінск, Беларусь
Дудуткі - Сігнал да свята

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на сапраўдную шляхецкую Масленіцу

36
(абноўлена 11:55 06.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя танцы, шляхецкія паядынкі на шаблях і дзідах, традыцыйныя пачастункі і адмысловае вогнішча.

МІНСК, 6 сак – Sputnik. Пакаштаваць смачных масленічных блінцоў, здабыць незвычайны падарунак на святочным слупе і з задавальненнем паўдзельнічаць у іншых народных квэстах запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Ужо не першы год тут ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы. Таксама і ў гэты раз у Дудутках адбудзецца традыцыйнае развітанне з зімой і сустрэча новай вясны.

Гасцям абяцаюць стварыць атмасферу шляхецкіх часоў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем "Вызваленнне Вясны" і пастановачнымі шабельнымі паядынкамі "Шатландская пяхота".

Дудуткі - Масленіца ў самым разгары
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі - Масленіца ў самым разгары!

На працягу дня народныя гулянні будуць шчодра аздобленыя жывой музыкай. Чакаеццца, што галоўнай музычнай падзеяй свята стане праграма "Сусветныя хіты на гуслях" ад  вядомага беларускага выканаўцы Алеся Чумакова, а таксама выступленні музычных гуртоў "Яварына", "Hardwood" і "Менестрэлі".

Для тых жа наведвальнікаў музейнага комплексу, хто асабліва пранікнецца духам Масленіцы, будзе дана магчымасць адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі і шляхцянкамі і паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская

Самым малым гасцям мерапрыемства таксама будуць рады! Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары свята падрыхтавалі анімацыйнае шоў, выступленне скамарохаў і інтэрактыўныя лакацыі з сярэднявечнымі гульнямі і забавамі. Больш дарослыя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры.

Больш таго, кожны жадаючы зможа самастойна здабыць агонь, а потым падзівіцца на ўрачыстае спальванне пудзіла Масленіцы і вялікае вогнішча.

Дарэчы, маляўнічая, яркая і пазнавальная падзея дазволіць кожнаму ўздельніку адчуць асалоду па-сапраўднаму народнага свята з нацыянальным каларытам, асаблівасцямі і традыцыямі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Дудзічы).

Калі: 13 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

36
Тэги:
Беларусь, танцы, Масленіца, Шляхецкая Масленіца, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

14
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна

Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа

0
(абноўлена 20:29 06.03.2021)
Глядзіце на відэа, як драпежнік з Барнаульскага заапарка бярэ высокія ноты. І ўсё гэта дзеля аднаго - увагі.

Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.

"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ноты, драпежнік, заапарк, тыгр