Афіша на выхадныя: куды пайсці 9 і 10 верасня ў Мінску і не толькі

© Sputnik / Виктор ТолочкоФестываль у Мінску, архіўнае фота
Фестываль у Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Торт на ўсіх, "танчыкі", забег у кампаніі дзясяткаў тысяч "паўмарафонцаў", J:Морс у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра і іншыя яркія падзеі будучых выхадных у аглядзе Sputnik.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Самай вялікай праблемай для тых, хто прагне культурна адпачыць у гэтыя выхадныя, будзе не куды схадзіць, а як усё паспець. Мінск адзначае 950-гадовы юбілей. І з гэтай нагоды ў горадзе ладзяць мноства рознапланавых і рознажанравых мерапрыемстваў.

Станцыя метро Кастрычніцкая - Sputnik Беларусь
Як будзе працаваць мінскае метро ў Дзень горада

Тых, хто прывык да фармату "Дажынак", чакаюць каля Палаца спорту, дзе на працягу двух дзён па традыцыі будзе вялікі фудкорт і касцюміраванае прадстаўленне "Менск старажытны". Абяцаюць паказаць касцюмы і побыт "менчукоў" і накарміць свежай ежай. Ва ўсякім выпадку прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама абяцаў напярэдадні, што рыхтаваць дранікі і бліны каля Палаца спорту будуць на месцы, а не разаграваць ў мікрахвалеўцы.

А яшчэ будзе Фестываль паветраплавання, пілоты падымуць у неба над Мінскам дзясяткі рознакаляровых аэрастатаў. А яшчэ будуць святы ў кожным раёне горада. А яшчэ… Зрэшты, пра ўсё па парадку.

J:Морс і Прэзідэнцкі аркестр РБ

Вечарам каля Палаца спорту абяцаюць грандыёзны канцэрт. Для гараджан і горада-юбіляра будзе спяваць гурт "J:Морс" у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Мінулай восенню Уладзімір Пугач прэзентаваў праграму лепшых песень сваёй каманды ў сімфанічных аранжыроўках, але тады яе змаглі пачуць толькі тыя, хто купіў квіткі на канцэрт у Палац Рэспублікі. Цяпер — усе жадаючыя. Пачатак канцэрта ў 22:00, уваход вольны. І, дарэчы, у 23:00 тут жа прагрыміць феерверк.

Торт з ягадамі - Sputnik Беларусь
Да юбілею Мінска выпекуць велізарны торт, якога хопіць усім

Бясплатны торт

Торт, хоць і без свечак, з нагоды юбілею Мінска таксама будзе. Прычым пачаставаць ім абяцаюць усіх жадаючых. Раздаваць пачастунак будуць у суботу на фестывалі-кірмашы "Свята хлеба", які ладзяць каля Палаца спорту. Прычым, каб торта ў выглядзе кветкі з дзевяццю пялёсткамі хапіла ўсім, арганізатары плануюць нарошчваць торт запаснымі сегментамі. "Ён будзе, як канструктар, збірацца зноў", — распавядалі напярэдадні ў ГУПР Мінгарвыканкама.

Дзень танкіста з WоT

Пазмагацца ў "танчыкі", а заадно паслухаць 5'NIZZA і Найка Барзова можна будзе ў нядзелю ў парку Перамогі на Дні танкіста, які ладзяць для фанатаў і горада-юбіляра стваральнікі гульні World of Tanks. Усяго арганізатары абяцаюць 45 розных зон з актыўным для дзяцей і дарослых, у тым ліку вялікую гульнявую зону на 120 кампутараў, зону зносін з распрацоўшчыкамі гульні World of Tanks, дзіцячую пляцоўку з надзьмутымі горкамі, лабірынт з канструктара і шоу мыльных бурбалак, спартыўныя пляцоўкі, арт-аб'екты, велізарная колькасць фуд-кортаў і многае іншае. Пачатак свята а 14:00.

Паўмарафон

Вадзім Дзевятоўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Дзевятоўскі: на Мінскі паўмарафон едуць аматары бегу з 47 краін

Каля 30 тысяч бегуноў чакаюць арганізатары Мінскага паўмарафон на старце ў нядзелю. Прычым лепшых беларусаў у гэты раз таксама абавязкова адзначаць грашовымі прызамі. Іх адзначаць па-за залежнасцю ад месца ў агульным заліку. "Дапусцім, шэсць кенійцаў будуць першымі, то першыя пасля іх тры беларусы ўсё роўна атрымаюць грошы", — распавёў напярэдадні старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Але ж грошы — гэта не галоўнае. Галоўнае — гэта здаровы лад жыцця, любоў да спорту і гораду, па вуліцах якога і прапануюць прабегчыся. Ці хаця б пазаўзець за тых, хто бяжыць. Старт у нядзелю ў 10:00.

Агракультурны фестываль у галерэі "Ў"

Альтэрнатыўны кірмаш пройдзе ў суботу ў галерэі "Ў". Тут ладзяць Агракультурны фэст, дзе будуць гаварыць аб фермерстве, у тым ліку гарадскім, і частаваць тым, што ўдалося вырасціць. Міні-кірмаш з экалагічна чыстымі прадуктамі будзе працаваць з 13:00 да 17:00, а паралельна ў самой галерэі ўдзельнікі і госці фестывалю змогуць абмеркаваць, ці рэальна "вырошчваць ежу ў горадзе". Піянеры гарадскога фермерства раскажуць, як гэта арганізаваць агарод на балконе.

LIDBEER

Ёсць альтэрнатыва і для тых, хто захоча ўцячы з горада на час маштабных урачыстасцяў. У Лідзе якраз у гэтую суботу пройдзе адзін з найбуйнейшых open-air Беларусі — фестываль LIDBEER. З раніцы ля сцен Лідскага замка будуць працаваць фудкорт і розныя актыўнасці для дзяцей. Абяцаюць інтэрактыўны квэст, цырк і шмат музыкі. Спачатку на сцэну выйдуць маладыя музыкі, а ўвечары — у рамках гала-канцэрта — для публікі сыграюць "Петля Пристрастия" і "Крамбабуля".

Стужка навiн
0