МІНСК, 9 вер — Sputnik. Гурт IOWA прадставіць мінскаму гледачу новую праграму "Плохо танцевать" 28 лістапада ў сталічным Prime Hall, якая будзе змяшчаць як лепшыя хіты группы, так і зусім новыя песні, распавялі арганізатары канцэрту.
Са слоў арганізатараў, новую праграму ў Мінску пакажуць адразу пасля прэм'еры на галоўных пляцоўках Санкт-Пецярбурга (21 кастрычніка, A2 Green) і Масквы (17 лістапада, Crocus City Hall).
"IOWA склікае сваё дыска-племя на вялікі танцавальны батл! У гэты дзень Prime Hall стане месцам, вольным ад забабонаў. Тут усе будуць рабіць тое, што ўмеюць лепш за ўсё, а менавіта весяліцца", — адзначаюць музыкі гурта.
Гурт IOWA — выхадцы з Магілёва, гучна заявілі пра сябе ў 2012 годзе з песняй "Мама". Затым былі "Улыбайся", "Маршрутка" і незабыўная "Бьет бит", кліп на якую сабраў 76 мільёнаў праглядаў на YouTube. Пасля некалькіх меладычных песень IOWA вяртаецца да танцаў — на падыходзе кліп на новую песню "Плохо танцевать".
IOWA з праграмай "Плохо танцевать" выступіць у сталічным Prime Hall 28 лістапада; пачатак а 20-й гадзіне; кошт квіткоў — ад 50 рублёў.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
Ужо другую зіму Леанід Валітаў, масажыст па прафесіі, але мастак па прызначэнні, радуе сваіх суседзяў гіганцкімі малюнкамі на хакейным корце. Для стварэння снежных карцін мужчына выкарыстоўвае ўсяго два прадмета: малюнак і рыдлёўку.
Леанід стварае эскізы ў фоташопе, робіць разметку, а затым пераносіць яе на стадыён. Дзеля свайго хобі ён нават ахвяруе сном: мужчына малюе карціны ноччу, паколькі ў такі час на корце амаль пуста. Снег кладзецца роўным пластом, што значна спрашчае працэс. Праца над адным стандартным малюнкам займае да пяці гадзін.
"Пачалося з таго, што я гуляў студзеньскім снежным адвячоркам, падаў такі ж снег, як сёння. Я ўбачыў, што корт пакрыты роўным пластом снегу. Гэта вельмі натхніла мяне. Я паглядзеў, што ля ўваходу на корт ляжыць рыдлёўка, і я падумаў: "А чаму б не намаляваць што-небудзь вялікае, а потым паглядзець на гэта зверху?", - распавёў мастак.
Так і з'явілася першая праца: у студзені мінулага года мужчына намаляваў на корце вялікія лічбы "2020".
"Пасля першых жа малюнкаў я ўбачыў, што суседзі вельмі зацікавіліся гэтым, паколькі яны бачаць з сваіх вокнаў гэтыя малюнкі і гэта падымае ім настрой. Яны дзеляцца сваім захапленнем у каментарыях, хваляць - гэта вельмі прыемна, гэта вельмі грэе сэрца, душу і натхняе на далейшы працяг такой творчасці", - адзначыў Леанід.