Веласіпедыст

Дзень без аўтамабіля пройдзе 22 верасня ў Мінску

29
(абноўлена 10:42 21.09.2017)
На праезжай частцы вуліцы Леніна ўдзельнікам акцыі прапануюць вялікі фуд-корт, велашоу і канцэртную праграму з удзелам гурта "Кассиопея". У межах акцыі адбудзецца і традыцыйны начны велапрабег.

МІНСК, 20 сен — Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў заклікала жыхароў Беларусі адмовіцца ад паездак на асабістых аўтамабілях 22 верасня, у гэты дзень у многіх краінах свету праходзіць акцыя "Дзень без аўтамабіля".

Дадзеная акцыя праходзіць у РБ не першы год. Яе мэта — прыцягненне ўвагі да пытанняў забруджвання атмасферы шкоднымі выкідамі ад транспарту.

"Акцыяй "Дзень без аўтамабіля" ў Мінску завершыцца правядзенне Еўрапейскага тыдня мабільнасці. У пятніцу ў цэнтры беларускай сталіцы пройдзе маштабнае свята", — паведамілі Sputnik у сераду ў МУС Беларусі.

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, у прыватнасці, на вуліцы Леніна пройдуць конкурсы і гульні для дзяцей, маляўнічыя шоу, а таксама адбудзецца прэзентацыя электрамабіляў.

Фінальным акордам стане велапрабег, удзельнікі якога пройдуць па праспекце Незалежнасці і фінішуюць каля Нацыянальнай бібліятэкі.

29
Тэги:
Веласіпед, Дзень без аўтамабіля, Мінск
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

28
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

28
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Суд над Віктарам Бабарыка

Пакуль таямніца: адвакатам Бабарыкі дазволілі правесці сустрэчу ў СІЗА КДБ

2
(абноўлена 11:28 14.05.2021)
У судзе дапытаны ўжо практычна ўсе 60 сведак, але абарона асноўнага абвінавачанага выклікала на допыт яшчэ не менш за 5 дадатковых сведак.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі аднавіла пасля перапынку разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі і яшчэ 7 абвінавачаных, перадае карэспандэнт Sputnik ў пятніцу з залы суда.

Перапынак быў абвешчаны на адзін дзень. Як паведамілі Sputnik крыніцы, знаёмыя з ходам судовага працэсу, адвакатам асноўнага абвінавачанага дазволілі правесці сустрэчу з Віктарам Бабарыка ў СІЗА КДБ.

Як раней пісаў Sputnik, Бабарыка ў судзе заяўляў хадайніцтва аб тым, каб яму дазволілі правесці канфідэнцыйную сустрэчу са сваімі абаронцамі ў следчым ізалятары КДБ не менш за пяць разоў. Сваё хадайніцтва ў гэтай частцы Бабарыка растлумачыў суду тым, што ён сустракаецца са сваімі адвакатамі толькі перад судовым пасяджэннем і пагаварыць без сведак яму не ўяўляецца магчымым: каля клеткі ў зале суда ўвесь час стаіць канвой.

Сустрэча адбылася

Віктара Бабарыку абараняюць тры адваката. Сёння адзін з адвакатаў пацвердзіў Sputnik, што дазволеная сустрэча ў СІЗА прайшла. "На ёй два адвакаты", - сказала абаронца, удакладніўшы, што яна не прысутнічала. Яшчэ адзін абаронца Бабарыка Дзмітрый Лаеўскі катэгарычна адмовіўся паведаміць пра тое, як прайшла сустрэча ў СІЗА з яго давернікам. На стадыі папярэдняга следства з адвакатаў абвінавачаных была ўзятая падпіска аб невыразгалошванні.

Крыніцы Sputnik, знаёмыя з ходам расследавання дадзенай крымінальнай справы і судовага працэсу, сумняюцца, што сустрэча ў СІЗА адвакатаў і Бабарыкі зменіць стратэгію абароны асноўнага фігуранта.

"Я вельмі моцна сумняваюся, што адвакаты або сам Бабарыка вырашылі прызнаць віну, альбо даць паказаньні ў судзе", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Бабрыка - адзіны з васьмі абвінавачаных, які не прызнаў віну, а таксама адмовіўся даваць паказанні ў судзе. Пасля таго, як яму было прад'яўленае абвінавачванне ў судзе, ён заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, расцэньвае сваю справу як палітычна матываваную і "узяў зарок маўчання". У судзе ён пытанняў сведкам не задаваў, толькі некалькі разоў заяўляў хадайніцтвы аб сустрэчы з адвакатамі ў СІЗА КДБ.

Сёння ў судзе пракурор чытае матэрыялы справы, у зале прысутнічае каля дзесяці чалавек.

У чым абвінавачваюць фігурантаў

Матэрыялы справы складаюць 120 тамоў, усе сем абвінавачаных, за выключэннем асноўнага фігуранта справы, прызналі віну, шэсць заключылі дасудовае пагадненне са следствам. У адпаведнасці з заканадаўствам, ім не можа быць прызначана больш за сем з паловай гадоў пазбаўлення волі - не болей за палову максімальнага тэрміну па артыкуле за дачу хабару. Бабарыка па дадзеным артыкуле пагражае максымальны тэрмін - да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Па дадзеных следства КДБ, на базе Белгазпрамбанка пад кіраўніцтвам Бабарыкі дзейнічала арганізаваная злачынная група, якая выводзіла грошы за мяжу. Паводле абвінавачання, якія былі зачытаны ў судзе, ядро ​​злачыннай групы, якую Бабарыка стварыў з сваіх намеснікаў, сфармавалася да 2008 года, а да 2020 года экс-банкір каардынаваў дзеянні яе ўдзельнікаў, займаўся размеркаваннем роляў і прызначаў сумы незаконнага ўзнагароджання.

Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару арганізаванай групай і легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, у абодвух выпадках - у асабліва буйным памеры. Яму ставіцца таксама ўчыненне у 2018 годзе фінансавых аперацый па набыцці двух капiтальных будынкаў у Мінску ў мэтах легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
сведкі, КДБ РБ, Віктар Бабарыка, адвакаты, таямніца