праектар, архіўнае фота

У межах Тыдняў Германіі ў Мінску пакажуць бібліі Гутэнберга і Скарыны

11
(абноўлена 09:45 22.09.2017)
Абмеркаваць творчасць Суціна, паглядзець на арыгіналы біблій Гутэнберга і Скарыны, наведаць кінафэсты і фотавыставы, паслухаць Баха - больш за месяц беларусы ў розных гарадах змогуць далучацца да нямецкай культуры.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Тыдні Германіі пройдуць у Беларусі з 22 верасня па 31 кастрычніка. Сёлета нямецкая культура ўвасобіцца ў самых розных формах на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Мерапрыемствы пройдуць не толькі ў Мінску, але і ў Полацку, Баранавічах, Пінску, Віцебску і іншых раённых і абласных гарадах краіны.

"Зраблю нясціплую заяву — праграма Тыдняў Германіі сёлета вельмі разнастайная. Мы ўпершыню ахапілі ўсе вобласці Беларусі", — анансавала намеснік кіраўніка місіі ў Беларусі Аня Лютэр.

Яна распавяла аб сваім топе мерапрыемстваў, якія, на яе погляд, варта наведаць кожнаму.

Так, у Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе выстава, дзе пакажуць больш за дзвесце твораў Эрнста Барлаха і Кольвіца, чые працы ўпершыню прадэманструюць у Беларусі.

У Нацыянальнай бібліятэцы пакажуць фрагмент Бібліі Гутэнберга і арыгінал Бібліі Францыска Скарыны. У межах Тыдняў Германіі традыцыйна пройдзе шэраг кінапаказаў, арганізатары нагадалі, што на бясплатныя паказы звычайна складана дастаць білет, і параілі паклапаціцца пра яго загадзя.

Лютэр адзначыла, што ў рэгіёнах культурнымі цэнтрамі можна назваць бібліятэкі, якія вядуць сябе больш актыўна нямецкіх бібліятэк.

Таксама яна дадала, што ў тым, што праграма Тыдняў у гэты раз такая разнастайная, у першую чаргу заслуга Інстытута Гётэ.

Мерапрыемствы, падрыхтаваныя нямецкім бокам, будуць цікавыя не толькі тым, хто валодае нямецкай мовай, — многія з іх будуць суправаджацца перакладам.

11
Тэги:
Тыдні Германіі ў Беларусі, Францыск Скарына, Беларусь
Каментары