МІНСК, 25 вер — Sputnik. Брытанскі камедыйны баявік "Kingsman: Залатое кальцо" ўзначаліў на мінулым тыдні сусветны кінапракат, агульныя зборы карціны пасля прэм'еры склалі больш за 60 мільёнаў долараў, без уліку рынка ЗША.
"Kingsman: Залатое кальцо" — працяг стужкі "Сакрэтная служба", якая ўбачыла свет у 2015 годзе. У камедыйным баявіку гаворка ідзе пра супрацоўнікаў брытанскай спецслужбы і іх прыгоды.
Пасля прэм'еры "Залатое кальцо" стала ўпэўненым лідарам у сусветным пракаце: без уліку рынка ЗША карціна зарабіла больш за 60 мільёнаў долараў. Першае месца па бокс-офісу заняў фільм і ў Беларусі — толькі ў дзяржаўнай сетцы кінатэатраў Мінска новы "Kingsman" зарабіў больш за 115 тысяч рублёў.
Водгукі на фільм пераважна станоўчыя — гледачы хваляць "Kingsman: Залатое кальцо" за колькасць жартаў і камео Элтана Джона, аднак многія пры гэтым прызнаюць, што карціна — далёка не шэдэўр.
На другім месцы па зборах у Беларусі на мінулым тыдні апынуўся фільм жахаў "Яно" — сумарныя сусветныя зборы экранізацыі Стывена Кінга ўжо перавысілі 400 мільёнаў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам для хорару.
Таксама ў спісе найбольш папулярных у Беларусі фільмаў — "Лега Ніндзяго Фільм", "Мама!" і амерыканскі фільм "Форэст Гамп" у перакладзе на беларускую мову.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
На гэты раз, як перадае Мінабароны Расіі, на палігон у Мурманскай вобласці выехалі вадзіцелі мотастралковага злучэння Паўночнага флоту. Даручаная ім тэхніка - двухзвенныя ўсюдыходы "Віцязь" і грузавікі КамАЗ.
Надвор'е выдалася марознае, ды і са снегападам, такім, што пасля аднаго ўзмаху "дворнікаў" лабавое шкло амаль адразу заляпляла снегам. Ідэальны варыянт для экстрэмальнага кіравання.
Зрэшты, нават вялікія гурбы не з’яўляюцца перашкодай як для гусенічных цягачоў, так і для паўнапрывадных грузавікоў. Усюдыходы, падсвятляючы сабе шлях фарамі, прадзіраліся скрозь занесеныя снегам дарогі паміж дрэвамі, а ўслед за імі ехалі Камазы і Уралы.
Глядзіце таксама: