МІНСК, 25 вер — Sputnik. У мінскай арт-прасторы ВЕРХ 20 кастрычніка адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага кліпу N.R.M. — "На далоні", паведамілі Sputnik у прэс-службе арт-прасторы.
"Дзеля здымкаў гэтага відэа музыкі пражылі адзін дзень поплеч з камандай сапраўдных авіяспартсменаў, а гітарыст Піт Паўлаў узгадаў сваё дэсантнае мінулае і зноў скочыў з парашутам", — распавялі арганізатары.
На прэзентацыі кожны жадаючы даведаецца аб тым, чым жывуць прафесійныя парашуцісты, што патрэбна ведаць, каб "крочыць ды паляцець", навучыцца правільна ўкладаць парашут.
"На музычнай пляцоўцы вас чакае спалучэнне брутальнага гучання ад каралёў беларускай рок-сцэны N.R.M., сентыментальнага і глыбокага дрым-попу ад маладой каманды "Ее Ослепительное Сияние", і вулічнага груву са старадаўнімі беларускімі тэкстамі ад праекту Этна Біт", — дадалі ў прэс-службе.
Арт-прастора прэзентуе таксама выставу малюнкаў са скэтчбука Піта Паўлава у рамках прэзентацыі праекту Піт-Мастак.
Дзе: ВЕРХ, вул. Куйбышава, 22, 6 паверх.
Калі: 20 кастрычніка 19:00.
Квіткі: папярэдне — 10 рублёў, на месцы — 15 рублёў.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Беларуская дзяржава робіць усё магчымае, каб захаваць памяць пра ахвяры Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, заявіў у сераду кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Сёння ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр Халакосту.
"Гістарычная памяць пра ахвяры Халакосту і ўспаміны звонам гучаць у нашых сэрцах, заклікаючы абараняць чалавечыя жыцці і годнасць. А таксама зрабіць усё, усё каб трагедыя Халакосту не паўтарылася", - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. выступаючы на жалобным мітынгу ў памяць ахвяр Халакосту, які сёння прайшоў у Мінску на мемарыяле "Яма" (Апошні шлях).
Ён адзначыў, што ў сучасным свеце не ўсё засвоілі страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны. Па словах міністра, назіраюцца спробы асобных краін абяліць злачынствы Трэцяга рэйха аж да гераізацыі нацыстаў і іх памагатых.
"Для Беларусі такі падыход катэгарычна непрымальны. І сёння Беларусь прадпрымае паслядоўныя намаганні для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, не дапусціць любых праяўленняў расавай нянавісці", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён таксама падкрэсліў, што патрабаванне сучасных рэалій - гэта прывіваць маладому пакаленню каштоўнасці, якія б дапамаглі б захаваць мір, стабільнасць і спакой у грамадстве.
"Сёння па ўсёй краіне, у тым ліку ў школах, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Мы і на міжнароднай арэне робім усё, каб увекавечыць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвіг салдат, якія выратавалі свет ад карычневай чумы", - адзначыў міністр.
Беларусь, паводле яго слоў, і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любых праяўленняў этычнай і рэлігійнай нянавісці і нецярпімасці.
"На гэтым шляху Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, якія зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць мір і стабільнасць на планеце", - адзначыў Макей.
У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман адзначыў, што яго дзяржава высока цэніць намаганні Беларусі па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту.
"З кожным годам, з кожным днём становіцца ўсё менш жывых сведак Халакосту, а таксама Праведнікаў свету. І захоўваць памяць пра іх - гэта наш абавязак і доўг. Як перад імі, і як перад тымі, хто не выжыў, не дажыў да вызвалення і не пазнаў, што ў яўрэяў з'явілася свая дзяржава", - сказаў пасол.
Пры гэтым ён адзначыў, што і сёння "важна вызваліць свет ад антысемітызму, нянавісці".
На "Яме" старшыня Іўдзейскіх абшчын Беларусі, галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь Шнеар Залман Дайч прачытаў малітву ў памяць пра шэсць мільёнаў ахвяр Халакосту.
Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, дэпутаты, прадстаўнікі МЗС РБ усклалі кветкі і вянкі да помніка.
Чытайце таксама: