Свята ў гонар журавін пройдзе ў Альманах

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкЖуравіны
Журавіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раённае свята "Журавіны" адбудзецца ў вёсцы Альманы Столінскага раёна ў гэтую нядзелю.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. У Альманах 1 кастрычніка адбудзецца раённае свята, прысвечанае культуры збору журавінаў, паведамілі Sputnik у Столінскім райвыканкаме.

Збор журавін - Sputnik Беларусь
Фота
Мора журавін: як збіраюць ягады на Палессі

"Свята праходзіць раз у два гады. У гэтым годзе яно стане чацвёртым па ліку", — адзначылі арганізатары.

Кірмаш-дэгустацыя "Журавінавы дэсерт", выстава "За журавінамі ўсёй сям'ёй", майстар-класы па ваджэнні на трактары і мотаблоку, розыгрыш латарэі "Балотныя дары", выстава-продаж лячэбных раслін, адвараў і настоек "Зялёная аптэка", фотаработы "Жыццё на "Альманскіх балотах", творчая пляцоўка "Журавінавая паэтыка", дзіцячая гульнявая пляцоўка, спартландыя, майстар-класы, выступленне творчых калектываў і многае іншае падрыхтавалі арганізатары да свята ў гонар журавін.

Таксама адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых збіральнікаў і нарыхтоўшчыкаў журавін, лепшых работнікаў лясной гаспадаркі, за лепшыя "Журавінавы палянкі", пераможцаў у святочных конкурсах у Альманах.

Свята распачнецца ў Альманах а 12 гадзіне на традыцыйнай пляцоўцы каля Дома культуры.

Стужка навiн
0