Дом урада, дзе знаходзіцца прэзідэнцкая бібліятэка

Рэдкія кнігі прадставяць на выставе ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

15
(абноўлена 13:11 03.10.2017)
Адным з самых унікальных экспанатаў з'яўляецца блакадны дзённік, напісаны на фарзацы Евангелля 1879 года.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Урачыстае адкрыццё экспазіцыі "Кніга скрозь часы: погляд моладзі" адбудзецца 3 кастрычніка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя гістарычныя аб'екты з прыватнай калекцыі, якая раней не дэманстравалася ў Беларусі.

Наведвальнікі азнаёмяцца са старажытнымі, царскімі, рэвалюцыйнымі, савецкімі і ваеннымі кнігамі — усяго больш за 60 экспанатаў, самы старэйшы з якіх датаваны XVII стагоддзя.

Асабліва разнастайная частка экспазіцыі, прысвечаная адукацыі ў Расійскай імперыі: падручнікі, атэстаты і многае іншае. Аматары гісторыі ўбачаць арыгінал часопіса "Нява" з адрачэннем Мікалая II ад пасады, рэвалюцыйныя кнігі і выданні блакаднага Ленінграда, першыя каляровыя выданні СССР.

Адным з самых унікальных экспанатаў з'яўляецца блакадны дзённік, напісаны на фарзацы Евангелля 1879 года.

Выстава будзе працаваць да 19 кастрычніка.

15
Тэги:
библиотека, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Міністэрства замежных спраў Расіі

МЗС: Расія працягвае дыялог з ЗША аб прадаўжэнні ДСНУ

4
Верагоднасць дамовіцца з ЗША па прадаўжэнні ДСНУ пад пытаннем, бо ў Белым доме не гатовыя ісці на кампрамісы па гэтым пытанні, упэўнены намеснік кіраўніка МЗС РФ.

МІНСК, 27 вер - Sputnik. Расія працягвае дыялог з ЗША пра падаўжэнне Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ), заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.

У кастрычніку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Вашынгтону падоўжыць ДСНУ на год без усялякіх умоваў. У адказ у Белым доме заявілі, што адмаўляюцца ад прапановы Масквы.

"Мы знаходзімся ў вельмі інтэнсіўным дыялогу з ЗША па гэтых пытаннях. Сігналы, якія паступаюць адтуль, нас расчароўваюць", - сказаў Рабкоў.

"Амерыканцы ніяк не могуць для сябе ўразумець немагчымасць для нас рэалізаваць прапанаваную схему, калі амерыканскі бок працягвае абцяжарваць усю гэтую сітуацыю сваімі шматлікімі патрабаваннямі, нават не пажаданнямі, а патрабаваннямі ў наш адрас", - працягнуў ён.

Па словах Рабкова, расійскі бок вядзе дыялог з амерыканцамі не для таго, каб "ісці насустрач ЗША ў аднабаковым парадку".

Намеснік кіраўніка МЗС РФ дадаў, што верагоднасць зараз дамовіцца аб працягу ДСНУ пад пытаннем, так у Белым доме не гатовыя ісці на кампраміс.

"Мы казалі і працягваем гаварыць, што любая дамоўленасць у гэтай сферы магчымая толькі як баланс інтарэсаў, як пэўны кампраміс, да чаго мы гатовыя. Але гатоўнасці да кампрамісу з амерыканскага боку мы не бачым", - заявіў Рабкоў.

"Адпаведна, мы робім выснову, што дасягальнасць той ці іншай базавай дамоўленасці на цяперашнім адрэзку, мякка кажучы, пад пытаннем", - падкрэсліў расійскі дыпламат.

Рабкоў заўважыў, што Масква і Вашынгтон не знаходзяцца "на парозе якой бы там ні было дамоўленасці па стане на сёння".

4
Тэги:
МЗС РФ, Расія, ЗША