Партрэтны дэнарый Ягайлы

У Мінску прэзентуюць манеты часоў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы

93
(абноўлена 12:34 10.10.2017)
Гэта пенязі (дэнарыі), якія хадзілі ў часы вялікіх князёў літоўскіх на тэрыторыі Беларусі.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Нацыянальны Гістарычны музей Беларусі прэзентацуе 11 кастрычніка набытыя праз краўдфандынг раннія манеты Вялікага Княства Літоўскага, паведамілі Sputnik арганізатары.

"Гэта пенязі (дэнарыі), якія хадзілі ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы. Акрамя гэтага будзе прэзентаваны невялічкі скарб XV стагоддзя і 2 пенязя Альгерда і Ягайлы, перададзеныя аматарамі прыборнага пошуку", — распавялі ў музеі.

Самая ранняя манета, якую адносяць да чаканкі Альгерда, з'яўляецца імітацыяй данга Залатой Арды. Другая, больш позняя, месціць на рэверсе кірылічную легенду, адзін з варыянтаў расшыфроўкі якой слова "ПЕЧАТ".

Манеты Ягайлы падзяляюцца на два тыпы: партрэтныя пенязі (6 адзінак) і пенязь з выявай вершніка і легендай "КНЯЗ ЯГА+ПО". Самыя познія манеты — гэта пенязі Вітаўта з выявай Калюмн і наканечніка дзіды з крыжом. 5 такіх манет і адзін пражскі грош складаюць невялікі скарб з Маладзечанскага раёна.

Паводле арганізатараў збору сродкаў, большую частку грошаў на праект перадаў спонсар, які пажадаў застацца ананімам.

93
Тэги:
нумизматика, монеты, ВКЛ, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Ягайла, Альгерд, Вітаўт, Мінск, Беларусь
По теме
Відэаэкскурсія па выставе "Беларусь: адраджэнне духоўнасці"
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

20
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

20
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

31
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

31
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Алімбекава падарыла музею НАК Беларусі свой крыштальны глобус

Алімбекава распавяла, за кошт чаго ўварвалася ў эліту сусветнага біятлона

8
(абноўлена 21:13 14.05.2021)
У актыве беларускай біятланісткі перамога ў спрынце на этапе Кубка свету ў Хахфільцэне, а таксама Крыштальны глобус у заліку атлетаў да 25-гадоў.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 Дынара Алімбекава ў мінулым сезоне заняла высокае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету.

"Мая матывацыя праявіць сябе стала адным з ключавых фактараў. У дадатак, паўплывала стабільная стральба. З кожнай гонкай адчувала сябе больш упэўнена. Пад канец сезону завялася яшчэ больш, мне хацелася працягваць выступаць", - сказала яна.

Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У мінулым сезоне на этапах Кубка свету і ЧС беларусы дзевяць разоў падымаліся на п'едэстал гонару.

Встречу с национальной командой по биатлону провел 14 мая президент НОК Беларуси Виктор Лукашенко
Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка

"Лічу, беларускі біятлон сваімі вынікамі на мінулых міжнародных стартах даказаў, што па праву ўваходзіць у лік вядучых відаў спорту ў краіне, а з нашымі атлетамі лічацца на міжнародным узроўні", - адзначыў прэзідэнт НАК.

Каманда Беларусі па біятлоне ўжо пачала падрыхтоўку да новага сезона і маючых адбыцца зімовых Гульняў-2022 у Пекіне ў алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы".

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Кубак свету па біятлону, Біятлон, Дынара Алімбекава