Выстава Мінск 1917 будзе прысвечана Кастрычніцкай рэвалюцыі

Выстава "Мінск 1917" будзе прысвечана Кастрычніцкай рэвалюцыі

82
(абноўлена 09:30 17.10.2017)
У экспазіцыі "Мінск 1917" прадстаўлены прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Дом-музей I з'езда РСДРП знаёміць наведвальнікаў з экспазіцыйным праектам, прысвечаным гісторыі горада ў рэвалюцыйным 1917 годзе.

"Падзеі стогадовай даўніны мелі вялікае значэнне для жыцця грамадства ў цэлым, горада Мінска ў прыватнасці. Падчас наведвання экспазіцыі можна будзе азнаёміцца з тым, якім быў горад у час эпахальных перамен, аб яго грамадскім і палітычным жыцці", — распавялі ў музеі.

У экспазіцыі "Мінск 1917" прадстаўлены прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі:

  • асабістыя рэчы ўдзельнікаў драматычных падзей першай паловы мінулага стагоддзя (фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, узнагароды і інш);
  • узоры абмундзіравання германскіх і расійскіх войскаў (флоцкі касцюм, пікельхельм, фуражкі, раменныя спражкі);
  • перыядычныя выданні і агітацыйныя матэрыялы, якія выходзілі ў Мінску ў 1917 годзе, улёткі, плакаты, грашовыя знакі.

"Кожны з наведвальнікаў таксама зможа непасрэдна дакрануцца на гісторыі, сфатаграфаваўшыся ў гістарычнай фотазоне, напісаўшы паведамленне на старых тэлеграфных бланках, або стаўшы "ўдзельнікам" дэманстрацыі", — дадалі арганізатары.

Урачыстую цырымонію адкрыцця наведае дэлегацыя кіраўніцтва Мемарыяльнага музея І з'езда Кампартыі Кітая. Заснаваны ў 1952 годзе ў Шанхаі, музей мае статус помніка культуры першачарговага значэння.

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП.

Калі: з 23 кастрычніка 2017 года па 14 студзеня 2018 года.

82
Тэги:
Кастрычніцкая рэвалюцыя, Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I з'езда РСДРП", Мінск, Беларусь

Афiша