Наш Грунвальд-2017

Форум народных рамёстваў пройдзе ў Віцебску

8
(абноўлена 09:58 19.10.2017)
На адной пляцоўцы збяруцца прадстаўнікі творчых моладзевых арганізацый і рухаў, цэнтраў рамёстваў, прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, творчых калектываў.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Форум сучасных і народных рамёстваў "Горад адкрыты творчасці" правядуць у віцебскім ГЦ "Greenцэнтр" 21-22 кастрычніка.

Праграма ўключае ўрачыстае адкрыццё з сюрпрызамі, майстар-класы з народнымі майстрамі і рамеснікамі, навучэнцамі і студэнтамі. Яны пакажуць, як тварыць чараўніцтва сваімі рукамі ў розных тэхніках: саломапляценні, вышыўцы, вязанні, ганчарным мастацтве, разьбе па дрэве.

Творчыя калектывы пацешаць наведвальнікаў песнямі, танцамі і моднымі інсталяцыямі.

Плануецца фотазона з правядзеннем конкурсу на самае папулярнае фота ў сацсетках. Пройдзе выстава-кірмаш "Грані таленту" вырабаў народнай творчасці, вырабаў лёгкай прамысловасці, handmade-работ навучэнцаў Віцебска. І асобна будзе арганізаваны продаж вырабаў народнай творчасці і сувеніраў ад майстроў.

"Форум накіраваны на ўцягванне моладзі ў рамесніцкую дзейнасць, закліканы развіваць і папулярызаваць лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнай культуры і мастацтва", — адзначылі арганізатары. 

8
Тэги:
Рамеснікі, Віцебск
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

10
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

48
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

48
Тэги:
Мінск, Тэатр
Доктар эканамічных навук Ірына Новікава

Новікава: падзенне эканомікі ў краінах ЕАЭС патрабуе нетрадыцыйных рашэнняў

0
(абноўлена 17:01 30.11.2020)
Як па-новаму пабудаваць стратэгію ЕАЭС: доктар эканамічных навук Ірына Новікава заклікае ў першую чаргу прыслухацца да меркавання навукоўцаў.
Новикова: падение ВВП в странах ЕАЭС требует нетрадиционных выходов из ситуации!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сустрэўся са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

Абмяркоўваліся пытанні будучага саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 11 снежня.

"Сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам, так прасцей пераадолець усялякія цяжкасці, трэба гэтым шляхам і ісці", - адзначыў беларускі лідар.

Пра тое, як пераадолець бягучыя праблемы эканомікі краін ЕАЭС, слухачам радыё Sputnik распавяла доктар эканамічных навук, загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прафесар Ірына Новікава.

"Падзенне ВУП у краінах ЕАЭС чакаецца ў межах 3,5 - 3,9%, што патрабуе нетрадыцыйных выхадаў з сітуацыі, якая склалася. Варта памятаць, што свет змяніўся, ён пераходзіць да постіндустрыяльнай эканомікі, якая будзе абапірацца на інавацыі. Да таго ж, нашу традыцыйную прадукцыю ніхто не пусціць на развітыя рынкі, яны падзелены. Даходы ў тых краінах, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, недастаткова высокія, каб Беларусі і Расіі гандляваць з імі з прыбыткам", - разважае эксперт.

Як выбудаваць новыя падыходы да эканомікі ЕАЭС, слухайце падрабязней у каментары вядомага беларускага эканаміста, прафесара Ірыны Новікавай на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
ЕАЭС, Эканоміка