Кадр з фільма Тор: Рагнарок

Ідзем у кіно: лепшыя прэм'еры лістапада

38
(абноўлена 10:38 01.11.2017)
Працяг "Тора", новая "Ліга справядлівасці", "Арытмія" і класіка ад Агаты Крысці - самыя цікавыя прэм'еры лістапада 2017-га.

Лістапад — адзін з самых "кіношных" месяцаў у годзе, разам са снежнем. Менавіта ў гэтыя месяцы кінапрадзюсары любяць прадстаўляць свае самыя гучныя і высокабюджэтны блокбастары. Не выключэнне — і лістапад 2017-га. Sputnik зрабіў агляд шасці самых цікавых прэм'ер будучага месяца.

"Тор: Рагнарок"

Новы супергеройскім фільм студыі Marvel будзе прысвечаны выратаванню Торам свету ад Рагнарока — калі проста, то ад канца свету. Стужку ўжо высока ацанілі заходнія гледачы і крытыкі, а ўзровень "свежасці" на партале Rotten tomatoes — 96%.

Спадабаецца новы "Тор" як аматарам Marvel, так і проста тым гледачам, якія хочуць адпачыць у кінатэатры і атрымаць асалоду ад відовішчнай стужкі. У пракат эпапея выходзіць ужо з 6 лістапада.

"Забойства ва Усходнім экспрэсе"

Новы погляд на раман Агаты Крысці прадставіў брытанскі тэатральны рэжысёр Кенэт Брана, а галоўныя ролі ў "Забойстве ва Усходнім экспрэсе" выканалі Дэйзі Рыдлі, Джоні Дэп, Мішэль Пфайфер, Пенелопа Крус і Джудзі Дэнч.

"Забойства ва Усходнім экспрэсе" сёння — адзін з самых чаканых фільмаў. Ацаніць тварэнне Браны мы зможам ужо з 9 лістапада.

"Арытмія"

Фільм Барыса Хлебнікава ўжо назвалі адной з лепшых расійскіх карцін гэтага года. Высока ацанілі "Арытмію" і кінакрытыкі, і гледачы, а касавыя зборы стужкі больш, чым звычайна бываюць у аўтарскага кіно. Плюс — зорка Instagram Ірына Гарбачова ў галоўнай ролі.

Паказваць "Арытмію" будуць ўсяго некалькі дзён, і тое — дзякуючы "Лістападу".

Паспейце схадзіць на фільм у кіно з 11 лістапада.

"Ліга справядлівасці"

Адказ студыі Marvel ад DC Comics — на гэты раз Бэтмен, Цуд-Жанчына, Аквамэн, Кібарг і Флэш будуць ратаваць свет, гэта значыць нас з вамі. Вядома, звычайна фільмы DC сустракаюць вялікую колькасць крытыкі, аднак ёсць надзея на тое, што "Ліга справядлівасці" зможа прынесці задавальненне гледачам з самымі рознымі густамі.

Блокбастар выходзіць на вялікія экраны ўжо з 16 лістапада і будзе ісці аж да сярэдзіны снежня.

"Снегавік"

Экранізацыя рамана аднаго з самых папулярных сучасных аўтараў дэтэктываў — Ю Нэсбе. Галоўную ролю ў "Снегавіку" выканаў Майкл Фасбендэр, вядомы па "Людзям Ікс" і "Сораму", а рэжысёрам выступіў майстар, які зняў "Упусці мяне" Томас Альфрэдсан.

У сусветным пракаце "Снегавік" паказаў сябе не вельмі добра, ды і водгукаў на фільм шмат негатыўных. Зрэшты, фанатам Нэсбе стужка можа спадабацца. У пракаце — з 23 лістапада.

"Легенда аб Калаўраце"

Новы славянскі эпас ад рэжысёра "Турэцкага гамбіта" Джаніка Файзіева, "Легенда аб Калаўраце" прысвечана абароне Разані ад хана Залатой Арды Батыя. Усё як і мае быць — з гераізмам, цудам і маштабнымі батальнымі сцэнамі. Дарэчы, пра фільм Sputnik ужо распавядалі стваральнікі стужкі >>

У шырокі пракат "Легенда аб Калаўраце" выйдзе 30 лістапада.

38
Тэги:
кинопрокат, кино, киноафиша, Мінск, Беларусь
Каментары