Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну

Пасажыр з "Настрома" прыбывае ў Нацыянальную бібліятэку

47
(абноўлена 16:26 08.11.2017)
З дапамогай мовы коміксаў Кшыштаф Астроўскі расказвае пра англійскага пісьменніка Джозэфа Конрада.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы 14 лістапада адкрыецца літаратурна-мастацкая выстаўка Кшыштафа Астроўскага "Пасажыр з "Настрома", прымеркаваная да 160-годдзя пісьменніка Джозэфа Конрада, паведамілі Sputnik арганізатары.

Кніжныя святыні з усёй Еўропы прыехалі ў Мінск
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн Кніжныя святыні з усёй Еўропы прыехалі ў Мінск

"Кшыштаф Астроўскі — мастак-графік, рэжысёр, вакаліст рок-гурта CoolKidsofDeath, выкладчык Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі (Польшча). З дапамогай мовы коміксаў мастак расказвае пра самага англійскага з польскіх і самага польскага з англійскіх пісьменнікаў Джозэфа Конрада (1857-1924) і адлюстроўвае яго ўплыў на сучасную масавую культуру", — распавялі ў бібліятэцы.

Адкрывае экспазіцыю серыя кадраў, сканцэнтраваная на галоўных фактах з жыцця і творчасці пісьменніка.

"З Бердыхова праз Варшаву трапляем у Марсель, затым — у Лондан, дзе Конрад спачатку абірае шлях марака, а пазней пісьменніка", — патлумачылі задумку арганізатары выставы.

Другая частка выстаўкі паказвае ролю Джозэфа Конрада як ідэйнага натхняльніка шэрага таленавітых майстроў массавай культуры. Творы класіка ў розны час экранізавалі сусветнавядомыя сцэнарысты і рэжысёры — Рыдлі Скот (тэлесерыял "Табу", назва касмічнага карабля "Настрома" ў кінастужцы "Чужы" адсылае да творчасці Конрада), Анджэй Вайда (фільм "Ценявая паласа"), Альфрэд Хічкок ("Сабатаж"), Фрэнсіс Форд Копала ("Апакаліпсіс сёння").

"Спадчынай Конрада натхняліся лаўрэаты Нобелеўскай прэміі — аўтар папулярнай прозы Стывен Кінг і кампазітар Боб Дылан, а таксама музыканты групы Iron Maiden. Мастак Кшыштаф Астроўскі заўважае ўплыў пісьменніка не толькі ў кіно і музыцы, але ў оперы і камп'ютэрных гульнях", — рэзюмавалі спецыялісты.

47
Тэги:
CoolKidsofDeath, Джозэф Конрад, Кшыштаф Астроўскі, Вялікабрытанія, Польшча, Мінск, Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

37
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

37
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

35
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

35
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай на саміце G7

Краіны G7 будуць працаваць над санкцыямі супраць Беларусі

3
(абноўлена 10:37 14.06.2021)
Лідэры "Вялікай сямёркі" запэўнілі, што будуць пераследваць парушальнікаў праў чалавека ў Беларусі, і заклікалі правесці ў краіне новыя выбары.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Лідэры краін G7 паабяцалі разам працаваць над санкцыямі супраць Беларусі і пераследваць тых, хто парушае правы чалавека, пра гэта гаворыцца ў выніковым камюніке саміту G7.

"Вялікая сямёрка", саміт якой завяршыўся ў нядзелю 13 чэрвеня ў Вялікабрытаніі, запэўніла, што будзе працягваць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, незалежныя медыя і правы чалавека.

"Глыбокая заклапочанасць"

Краіны "Вялікай сямёркі" выказалі вялікую заклапочанасць у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair, паабяцаўшы сумесна працаваць над прыцягненнем да адказнасці ўсіх датычных да вымушанай пасадцы рэйса Афіны - Вільнюс у Мінску, на борце якога знаходзіўся экс-рэдактар ​​Telegram-канала Nexta (прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі) Раман Пратасевіч.

"Мы глыбока заклапочаны атакамі, якія працягваюцца з боку беларускіх улад на правы чалавека, фундаментальныя свабоды і міжнароднае права, прыкладам якіх стала прымусовая пасадка рэйса FR4978 і арышт журналіста і яго спадарожніцы. Мы будзем працаваць разам, каб прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да гэтага, у тым ліку праз санкцыі", - гаворыцца ў выніковым камюніке саміту.

Новыя выбары

Акрамя таго, у 25-старонкавым дакуменце, прынятым па выніках саміту, G7 заклікае правесці ў Беларусі новыя выбары і "змяніць курс".

"Мы заклікаем рэжым змяніць курс і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у рамках Маскоўскага механізма, уступіць у змястоўны дыялог з усімі часткамі грамадства і правесці новыя свабодныя і справядлівыя выбары", - гаворыцца ў камюніке.

Інцыдэнт з самалётам Ryanair у Мінску

Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, 23 траўня экстранна сеў у мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.

Пазней высветлілася, што гэтым рэйсам ляцеў былы галоўны рэдактар ​​Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Пры праверцы дакументаў у аэрапорце Пратасевіча затрымалі. Супраць блогера ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Разам з ім была затрымана грамадзянка РФ Сафія Сапега.

У ЕС адразу ж заявілі, што беларускія ўлады вымусілі самалёт здзейсніць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, і забаранілі беларускай авіякампаніі лятаць над сваёй тэрыторыяй. Забарона на выкарыстанне самалётамі беларускіх авіяперавозчыкаў паветранай прасторы і аэрапортаў Еўрасаюза пачала дзейнічаць 5 чэрвеня пасля публікацыі адпаведнага рашэння Савета ЕС. Акрамя таго, у Брусэлі разглядаюць магчымасць увядзення супраць Мінска дадатковых санкцый.

Некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору рэспублікі.

Новы чацвёрты пакет санкцый

Еўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас чэрвеньскай пленарнай сесіі ў Страсбургу.

Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад плацежнай сістэмы SWIFT.

Санкцыі могуць таксама закрануць гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць. Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.

У санкцыйны пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair у Мінску.

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.

У агульнай складанасці ў абмежавальных спісках - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання і распазнавання).

Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года.

Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Выбары, Правы чалавека, чалавек, права, Беларусь, санкцыі, G7, краіна