Прага

"Беларускую Прагу" пакажуць на фотавыставе ў Гомелі

17
(абноўлена 11:42 09.11.2017)
У экспазіцыю ўвайшлі каля 50 работ мінскага фатографа. Яны раскажуць не толькі аб архітэктурнай прыгажосці Прагі, але і пра яе шматвекавую прывабнасць для беларусаў.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. У карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі сёння адкрываецца выстава мінскай фотамастачкі Юліі Мацкевіч "Беларуская Прага", прысвечаная 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам Бібліі ў чэшскай сталіцы, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Увесну і ўлетку бягучага года выставу можна было ўбачыць у Мінску і Віцебску, цяпер яна дабралася да Гомеля. У экспазіцыю ўвайшлі каля 50 работ мінскага фатографа. Яны раскажуць не толькі аб архітэктурнай прыгажосці Прагі, але і пра яе шматвякавую прывабнасць для беларусаў.

"На здымках наведвальнікі ўбачаць дома, у якіх жылі оперны спявак з беларускімі каранямі сусветнага ўзроўню Міхась Забэйда-Суміцкі, пісьменнік Васіль Быкаў, месцы так званага Літоўскага калегіума. А беларускаму першадрукару Францыску Скарыну будзе прысвечана цэлая фатаграфічная гісторыя", — распавялі ў галерэі.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску. У Гомелі яна будзе доўжыцца да 3 снежня.

17
Тэги:
фотовыставка, искусство фотографии, выставка, Міхась Забэйда-Суміцкі, Францыск Скарына, Васіль Быкаў, Прага, Гомель, Чэхія, Беларусь
По теме
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

23
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

23
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

27
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

27
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Абітурыенты здаюць ЦТ

У міністэрстве адукацыі РБ распавялі, як зменіцца ЦТ

3
Тэсты ў поўным аб'ёме будуць адпавядаць вучэбнай праграме, аднак пры гэтым частка А скароціцца, а вось частка B - павялічыцца.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. У гэтым годзе ЦТ крыху зменіцца, пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Ён запэўніў, што тэсты ў поўным аб'ёме будуць адпавядаць вучэбнай праграме. Аднак пры гэтым частка А скароціцца, а вось частка B - павялічыцца.

"Паступова адбываецца ў нас планамернае скарачэнне часткі А (гэта сучасныя трэнды ў свеце ў частцы падыходаў ацэнкі ведаў), што зніжае верагоднасць угадвання і ўплыў угадвання на агульны вынік, і павелічэнне частцы В", - заявіў Сяргей Каспяровіч.

У гэтым годзе абітурыентаў чакае і некаторае скарачэнне тэстаў - па 11 з 15 прадметаў. Так, на 12 заданняў скароціцца тэст па замежнай мове - з 60 заданняў да 48.

На шэсць заданняў скароцяцца тэсты па біялогіі, хіміі, геаграфіі, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (з 50 да 44 пытанняў).

Без змен застануцца тэсты па рускай і беларускай мовах (40 заданняў), а таксама па фізіцы і матэматыцы (32 пытанні).

Сяргей Каспяровіч яшчэ раз падкрэсліў, што колькасць заданняў у частцы А паменшыцца, у частцы В - стане пабольш. Але вялікай праблемы Міністэрства адукацыі ў гэтым не бачыць.

"Для абітурыента, які сур'ёзна адносіцца да тэста і не забег проста паглядзець на тэст і нешта там адгадаць "авось пройдзе", уласна кажучы, структура тэста - цалкам не значны момант. Калі вядзецца належным чынам падрыхтоўка... то частка А ці частка В не важная. Трэба атрымаць гатовы адказ, а потым яго ўпісаць альбо абраць правільны варыянт з наяўных. Для нармальнага абітурыента гэта павінна працаваць менавіта так", - упэўнены Каспяровіч.

Ён дадаў, што ўсё робіцца для таго, каб стварыць умовы для плённай працы над тэстам і, самае галоўнае, аб'ектыўнай і справядлівай ацэнкі.

У пачатку красавіка Мінадукацыі апублікавала графік ЦТ у 2021 годзе - першае тэставанне намечана на 16 чэрвеня.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
праграма, тэст, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ