Статуэтка амерыканскай кінапрэміі Оскар

Фільмы-намінаты на "Оскар-2017" у беларускай агучцы пакажуць у Мінску

97
(абноўлена 10:19 24.11.2017)
Фармат мерапрыемства вызначаны як стылізаваная шоу-прэм'ера. У праграме заяўленыя выступленні музычных гуртоў Shuma і Pawa.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. З 30 лістапада па 15 снежня ў кіназале Палаца Рэспублікі можна будзе паглядзець фільмы — намінанты на прэмію "Оскар-2017" на беларускай мове.

У межах новага праекта "Mova Movie" пяць кароткаметражных карцін — намінантаў на прэмію "Оскар-2017" перакладзены на беларускую мову і агучаныя зоркамі беларускай эстрады, музыкамі, тэле- і радыёвядоўцамі, дызайнерамі і вядомымі інтэрнэт-блогерамі.

Калекцыя кароткаметражнага кіно "Oscar shorts-2017" здзіўляе сваёй унікальнасцю, вострым сюжэтам і неверагоднай прыгажосцю.

У агучванні роляў прынялі ўдзел: Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Вольга Сацюк, Аляксандр Серыкаў, DJ Selebrium, Іван Вабішчэвіч (Дзядзя Ваня), Вольга Рыжыкава, Юрый Вашчук (ТЭА), Shuma Руся, Вольга Венская, Аляксей Жыгалковіч, Цікота, Берта, Анастасія Фальковіч і іншыя.

Цырымонія адкрыцця праекта "Mova Movie: Oscar Shorts-2017 на беларускай мове" адбудзецца 30 лістапада ў 20:00 у кіназале Палаца Рэспублікі.

Фармат мерапрыемства вызначаны як стылізаваная шоу-прэм'ера. У праграме заяўленыя выступленні музычных гуртоў Shuma і Pawa. 

97
Каментары