Фотоздымкі храмаў Віцебшчыны, зробленыя Васілем Беляковым

Храмы Віцебшчыны можна ўбачыць, не пакідаючы Мінск

64
(абноўлена 12:21 28.11.2017)
"Выстава "Храмы Віцебшчыны" – своеасаблівая справаздача фотамастака Васіля Белякова пра яго вандроўкі па Віцебскай вобласці.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі працуе фотавыстава "Храмы Віцебшчыны", якая праводзіцца ў рамках экспазіцыі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці", паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

"Выстава "Храмы Віцебшчыны" — своеасаблівая справаздача фотамастака Васіля Белякова пра яго вандроўкі па Віцебскай вобласці. Васіль Белякоў скончыў геалагічны факультэт Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ваенную акадэмію, падпалкоўнік запаса. Жыве ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці", — распавялі арганізатары выставы.

З 2009 года Белякоў займаецца актыўнай выставачнай дзейнасцю. Супрацоўнічае з навуковым аддзелам Нацыянальнага парка "Нарачанскі": у гарадах Паставы, Мядзел, пасёлку Нарач прайшла яго фотавыстава "Прырода роднага краю".

У 2013 годзе фотамастаком пры садзейнічаннні арганізацыі "Зялёны крыж" падрыхтавана выстава "Сляды гісторыі", прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны. У наступным годзе стартаваў шматгадовы сумесны праект Васілія Белякова і навуковага аддзела Нацыянальнага парка "Нарачанскі" пад назвай "Их судьбы слиты воедино…" аб слядах падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўскага, Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў. У 2015 годзе фотавыставы Белякова прайшлі ў Віцебску і шэрагу гарадоў Мінскай вобласці.

"Звыш 20-ці тысяч кіламетраў праведзена Васілём Беляковым у пешаходных і веласіпедных маршрутах на працягу 2013 — 2016 гадоў, адзняты матэрыял для новых паказаў. У гэтым — стыль, сэнс і вобраз жыцця падарожніка і фотамастака", — дадалі ў музеі.

Адметнасць большасці прадстаўленых на выставе работ у тым, што фотамастак не выкарыстоўвае фоташоп, а шукае такія ракурсы, дзе не бачны індустрыяльныя элементы, а толькі культавыя пабудовы і навакольная прырода.

"На фотаздымках Васілія Белякова паўстаюць маляўнічыя і вытанчаныя, манументальныя і някідкія храмы праваслаўных, католікаў, стараабрадцаў — кожны са сваім адметным стылем і ўнікальнай гісторыяй", — рэзюмаявалі арганізатары.

64
Тэги:
фотовыставка, искусство фотографии, фото, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Віцебская вобласць, Мінск, Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

35
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

35
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

35
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

35
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары

Расіян павіншавалі з Днём Расіі з космасу - відэа

0
(абноўлена 15:19 12.06.2021)
Касманаўты Алег Навіцкі і Пётр Дубраў адрасавалі віншаванні жыхарам Расіі з борта Міжнароднай касмічнай станцыі.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Расійскі экіпаж МКС у складзе касманаўтаў Алега Навіцкага і Пятра Дубрава адрасаваў віншаванні грамадзянам Расіі са святам з борта МКС. Відэа даступна на афіцыйным сайце Раскосмаса.

"Дарагія сябры, мы - касманаўты Раскосмаса Алег Навіцкі і Пётр Дубраў - віншуем вас з адным з самых галоўных свят нашай радзімы - Днём Расіі", - адзначыў выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі.

З кожным годам сэнс і значэнне Дня Расіі становяцца ўсё больш важнымі, сугучнымі пранікнёным пачуццям пра тое, што Расія для ўсіх нас - самае роднае месца на зямлі, дадаў Пётр Дубраў.

Мы сэрцам адчуваем сувязь з нашай гісторыяй і духоўнымі каштоўнасцямі, і гэтая трывалая нітка злучае ўсе пакаленні, сказаў Навіцкі.

Расія, паводле слоў Навіцкага, багатая на разумных, таленавітых і мэтанакіраваных людзей. Мы можам дамагацца надзвычайных поспехаў, рэзюміравалі касманаўты.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Міжнародная касмічная станцыя, Расія, Віншаванні, Алег Навіцкі, касманаўт, відэа, Космас, Дзень Расіі, расіяне