Серыял Вікінгі

Выйшаў пяты сезон серыяла "Вікінгі"

38
(абноўлена 12:17 30.11.2017)
У новым сезоне папулярнага серыяла старажытныя скандынавы працягнуць захопліваць тэрыторыі сучаснай Заходняй Еўропы.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Першы эпізод пятага сезона папулярнага канадска-ірландскага серыяла "Вікінгі" быў прадстаўлены ў сераду на тэлебачанні.

"Вікінгі" выходзяць на экраны з 2013-га. Адразу пасля прэм'еры серыял стаў сенсацыяй: гісторыя пра заваяванні старажытных скандынаваў прыцягнула мільёны гледачоў па ўсім свеце, а высокія ацэнкі атрымала і якасць здымак. Напрыклад, бюджэт першага сезона "Вікінгаў" складаў 40 мільёнаў долараў, дзякуючы чаму рэжысёры і прадзюсеры маглі стварыць па-сапраўднаму яркую карцінку.

Новы сезон "Вікінгаў"
Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон
© Фото : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў

Ужо 29 лістапада быў прадстаўлены першы эпізод пятага сезона "Вікінгаў". Плануецца, што ён будзе складацца з 20 серый, якія будуць выходзіць кожны тыдзень па серадах.

Цікава, што ў серыяле зменіцца галоўны герой — замест легендарнага Рагнара Ладброка ў падарожжы пусціцца яго сын, Б'ёрн Жалезнабокі. Яму трэба будзе заваёўваць Англію і Францыю, аднак усіх сакрэтаў сюжэту стваральнікі не раскрываюць.

Будзе на экране і сам Рагнар ў выкананні Трэвіса Фімэла, і персанаж яго малодшага сына. Павінен будзе з'явіцца ў "Вікінгах" і расійскі акцёр Даніла Казлоўскі — ён выканаў ролю наўгародскага князя Вешчага Алега. Наколькі вялікая будзе роля ў Казлоўскага, не паведамляецца.

Першыя водгукі

Хоць у перакладзе на рускую мову пяты сезон "Вікінгаў" будзе выходзіць толькі на наступны дзень пасля прэм'еры, самыя вялікія фанаты сагі ўжо паспелі ацаніць новую серыю.

Як і ў папярэднія гады, прыхільнікі ў захапленні ад карцінкі і гісторыі "Вікінгаў". Найвышэйшыя адзнакі працягу папулярнага серыяла і ў кінакрытыкаў, а таксама на профільных кінапарталах: сярэднія ацэнкі перавышаюць восем балаў.

38
Тэги:
кино, викинги
По теме
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву
Відэафакт: Як вікінгі плавалі па Нёмане
Вікінгі, дракары і вершніцы сустрэліся ў Сулах
Каментары