Нацыянальны мастацкі музей

Нацыянальны мастацкі музей запрашае на "Зімовую рапсодыю"

22
(абноўлена 16:33 06.12.2017)
Праект "Bon Voyage" аб'ядноўвае маладых музыкаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей запрашае 10 снежня ў музычны ваяж "Зімовая рапсодыя" ад праекта "Bon Voyage", паведаілі Sputnik у прэс-службе музея.

У Мінску адкрылася выстава Мастацтва намадаў Вялікага стэпа
© Sputnik Станислав Андросик / Александр Шурмелев

Для аматараў прагучыць вытанчаная класіка, традыцыйныя калядныя гімны і фантазіі на народныя тэмы. Сапраўдным падарункам стане танец з веерамі ў выкананні юнай танцоркі з Кітая.

"Ад Расіі, Венгрыі і Аўстрыі да Бразіліі і Аргенціны па заснежаных снежанскіх дарогах з мелодыямі Ф. Легара, К. Давыдава, А. Дворжака, Ф. Крайслер, А. Пьяццоллы, Л. Андэрсана, А. Вівальдзі", — пракаментавалі музычны ваяж арганізатары.

У канцэрце бяруць удзел:

  • Вольга Перагуд (сапрана)
  • Святлана Стэфаненка (фартэпіяна)
  • Эла Іванова (скрыпка)
  • Лізавета Вільчык (флейта)
  • Алёна Сяргеенка (гітара)
  • Анастасія Ярашук (віяланчэль)
  • Таццяна Бярозаўская (перкусія)
  • Ванг Юнхан (харэаграфія)

Музычны праект "Bon Voyage" існуе з 2014 года. За гэты час артысты пазнаёмілі беларускую публіку з мелодыямі Італіі, Іспаніі, Францыі, Турцыі, Венгрыі, Фінляндыі, рытмамі Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі.

У 2015 годзе праект прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый; разам з цягніком ААН дзяўчыны праехалі з канцэртамі па ўсёй краіне.

Улетку 2017 года праект стаў адным з хэдлайнераў Дзён Культуры Фінляндыі ў Мінску.

Праект аб'ядноўвае маладых музыкаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Калі: 10 снежня ў 19:00.

Кошт квітка: 10 рублёў.

22
Тэги:
Bon Voyage, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

37
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

37
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

35
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

35
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары

У Кітаі робатаў навучылі іграць на музычных інструментах - відэа

0
(абноўлена 18:47 12.06.2021)
У выніку атрымаўся сапраўдны аркестр, які назвалі MOJA. Робаты ўжо правялі некалькі выступленняў на аніміраванай сцэне - глядзіце відэа.

Тэхнікі калібруюць і настройваюць інструменты для робатаў, якія затым ужо выступаюць на сцэне. У наборы ў робамузыкантаў - бамбукавая флейта, кітайская арфа, пайгу, а таксама барабаны.

Стварылі такі незвычайны музычны калектыў студэнты і выкладчыкі пекінскага Універсітэта Цінхуа. Як яны кажуць, каб паказаць сувязь паміж гісторыяй і тэхналогіямі. Аказваецца, гэта цалкам спалучальна.

У мінулым аркестр робатаў разам са студэнтамі ўніверсітэта ставіў спектаклі ва ўніверсітэце. І гэта таксама мела вялікі поспех.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
сцэна, выступленне, аркестр, відэа, музычны інструмент, робат, Кітай