Планы на адзіны выхадны: куды пайсці 21 студзеня ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗіма ў мінскім парку
Зіма ў мінскім парку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялізная майстэрня ў цэнтры Мінска, кірмаш з аўтарскімі дробязямі, рэшткі калядных вечарынак, танцавальнае шоу і свежыя кінастужкі - самае цікавае ў будучыя выхадныя.

Выхадны на гэтым тыдні будзе ўсяго адзін, а значыць правесці яго трэба актыўна і цікава: у розных лакацыях горада разгортваюцца мерапрыемствы для дзяцей, дарослых і ўсёй сям'і. У традыцыйнай падборцы Sputnik самыя цікавыя падзеі 21 студзеня.

Галоўны ўваход у будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Кніжную спадчыну Адама Кіркора прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы

Кірмаш з таварамі хэнд-мэйд

З пятніцы да нядзелі, з 19 па 21 студзеня, у сталічным гандлёвым цэнтры "Скала" (вул. П. Глебкі, 5) будзе праходзіць невялікі, але, па словах арганізатараў, вельмі ўтульны кірмаш "Гарошак Маркет", дзе атрымаецца купіць аўтарскія вырабы і падарункі хэнд-мэйд.

У асартыменце — аксэсуары і сувеніры. Майстры будуць прапаноўваць брошкі, бранзалеты, імянныя падвескі, масіўныя ўпрыгажэнні, вырабы з натуральных камянёў, сумкі і цёплыя шапкі, а таксама мыла і свечкі, інтэр'ерныя дробязі. Абяцаюць розыгрыш з прыемнымі падарункамі. Уваход на мерапрыемства вольны.

Вялізная майстэрня ў цэнтры Мінска

У культурным цэнтры "Корпус" (пр. Машэрава 9/8) 21 студзеня будзе працаваць маштабная майстэрня Repair Cafe. Дарэчы, ёсць цэлы рух, — Repair Café Foundation — заснаваны ў 2009 годзе ў Амстэрдаме, які распаўсюдзіўся на ўвесь свет.

Вадохрышча - Sputnik Беларусь
Маразы на Вадохрышча: у Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я

Тут можна паправіць нешта ў майстра, навучыцца самастойна рамантаваць некаторыя рэчы, знайсці прылады і матэрыялы і задаць нават дурныя пытанні знаўцам. Ініцыятары абяцаюць, што чыніць будуць усё: ад адзення і абутку да веласіпедаў і электрапрыбораў. Наведаць мерапрыемства можна бясплатна.

Калядныя адгалоскі — для дзяцей

Самыя працяглыя калядныя мерапрыемствы скончацца як раз у гэтым месяцы.

У дзіцячым тэатры "Кропка" (5 паверх ТРЦ Galleria Minsk, пр. Пераможцаў, 9) ўвесь уікэнд будзе ісці спектакль "У пошуках Снежнай каралевы" — інтэрактыўнае-шоу для дзяцей 3-10 гадоў па самай вядомай зімовай казцы Ганса-Хрысціяна Андэрсана, дзе маленькія гледачы актыўна ўзаемадзейнічаюць з галоўнымі героямі і дапамагаюць дабру перамагчы. Кошт — ад 20 да 25 рублёў за адзіночны білет і ад 50 да 65 — за сямейны (для траіх).

21 студзеня ў караоке "Сябры" (вул. Кульман, 40) можна будзе прайсці квэст "Халоднае сэрца" для дзяцей ад чатырох да 12 гадоў. Гераіня квэста — Эльза, што страціла чароўныя рукавіцы, без якіх ператварае ў лёд усё, да чаго датыкаецца, — папросіць дзяцей адправіцца разам з ёй на іх пошукі, прайшоўшы праз мноства цікавых выпрабаванняў. Дэпазіт — 10 рублёў на чалавека (не аплачваецца за дзяцей).

Праз 66 краін: гутарка з падарожнікам

У мінскай кавярні Surf Coffee (вул. Кірава, 19) раніцай у нядзелю можна будзе за кубкам кавы пагутарыць з мацёрым падарожнікам з Польшчы, які пабываў у 66 краінах, а ў пяці з іх паспеў нават пажыць.Ён раскажа, як падарожнічаць самастойна, шукаць самыя цікавыя месцы, эканоміць падчас паездак або нават зарабляць, адкажа на ўсе пытанні, якія цікавяць гасцей. Уваход вольны.

Шоу-канцэрт сучаснага танца

Вялікі танцавальны шоу-канцэрт "Прачытай" таксама пройдзе 21 студзеня ў вялікай зале КЗ Мінск: харэографы стварылі дзесяткі танцавальных пастановак па сюжэтах розных кніг.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае паслухаць зімовыя гукі

Тут выступяць больш за 700 танцораў, якія прадэманструюць розныя напрамкі сучаснай харэаграфіі з унікальнымі сцэнаром і дэкарацыямі. Абяцаюць таксама забаўляльна-анімацыйную праграму, сюрпрызы для дзяцей і смачныя падарункі. Квіток абыйдзецца ў суму ад 15 да 22 рублёў. Арганізатары папярэджваюць: колькасць месцаў абмежаваная.

Свежыя фільмы

Сярод кінапрэм'ер, паказы якіх стартавалі 18 студзеня, сапраўднае багацце. На працягу ўсяго ўікэнда (і пасля яго) у большасці кінатэатраў горада даступныя да прагляду сямейны мультфільм "Прыгоды Падынгтана 2", драма "Форма вады", фільм жахаў "Астрал 4: Апошні ключ", брытанская драма "Цёмныя часы" і расійская камедыя "Карп адмарожаны".

Стужка навiн
0