Старая кінастужка, архіўнае фота

Планы на будні: куды пайсці 22-26 студзеня ў Мінску

33
(абноўлена 18:04 21.01.2018)
Крэатыўная канферэнцыя, бясплатныя кінапаказы і самыя розныя канцэрты - цікавыя падзеі будучага тыдня ў аглядзе Sputnik.

Усе, хто не паспеў адпачыць за ўсяго адзін выхадны, могуць актыўна правесці будні: схадзіць на спектакль, канцэрт ці кінапрэм'еру, пазнавальную канферэнцыю або незвычайную выставу. У традыцыйнай падборцы Sputnik самыя характэрныя падзеі 22-26 студзеня.

Канцэрты

У Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65) на гэтым тыдні пройдзе канцэрт акцёра, рэжысёра і музыканта Аляксея Вараб'ёва. 25 студзеня ён выступіць на сталічнай пляцоўцы разам з папулярнай моладзевай групай "Фрэнды" і танцавальным шоу "Нявесты". Кошт квітка — ад 50 да 85 рублёў.

У вялікай зале КЗ "Мінск" (вул. Кастрычніцкая, 5) 26 студзеня ў межах канцэрта "Дыскатэка СССР" з праграмай "На белом покрывале января" выступяць Андрэй Разін і гурт "Ласковый май", Сяргей Васюта і "Сладкий сон", а таксама Аляксандр Дабрынін. Арганізатары абяцаюць, што прагучаць усе любімыя хіты 80-90-ых. Квіток абыйдзецца ў 25-45 рублёў.

А 23 студзеня ў мінскім клубе "Re:publik" (вул. Прытыцкага, 62) упершыню выступіць гурт Bones — музыкі, якія заснавалі, па іх словах, клауд-рэп. Кошт уваходу — 60 рублёў.

Фолк-рок-мюзікл "Трыстан і Ізольда"

У мінскім Музычным тэатры (вул. Мяснікова, 44) да 26 студзеня пройдзе паказ мюзікла "Трыстан і Ізольда", у якім разам з сімфанічным аркестрам і рок-гуртом будуць гучаць фальклёрныя інструменты.

Рэжысёр і харэограф-пастаноўшчык — заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Мікалай Андросаў, знаёмы беларускаму гледачу па мюзіклах "Джэйн Эйр" і "Блакітная камея". У аснове сюжэту — сярэднявечны раман пра каханне рыцара Трыстана і выдатнай прынцэсы Ізольды, якія выпадкова выпілі любоўны напой. Кошт квітка — 14-18 рублёў.

Бясплатныя кінапаказы

У рамках праекта "Кіно з "Амерыканкай", створанага для збору сродкаў на выданне культавых кніг у беларускім перакладзе, увечары 22 студзеня ў прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) пакажуць знакаміты "Байцоўскі клуб" Дэвіда Фінчэра з беларускімі тытрамі. Уваход вольны.

У культурным цэнтры "Корпус" (пр. Машэрава, 9/8) бясплатна паказваюць кіно кожную сераду (у гэты раз — 24 студзеня): па словах арганізатараў, фільмы са скрынкі з назвамі самых дзіўных, страшных, кранальных або смешных кінастужак дастаюць усляпую. Рэкамендуюць падрыхтавацца да таго, што, па-першае, у ёй не апынецца ні аднаго знаёмага фільма, па-другое, што госць можа як сысці праз 5 хвілін пасля пачатку, так і затрымацца да апошніх тытраў.

А ў Індыйскім культурным цэнтры (вул. Рэпіна, 4) 26 студзеня пакажуць фільм "Наперад, Індыя!", які заваяваў 26 кінематаграфічных узнагарод. Трансляваць будуць на арыгінальнай мове хіндзі з рускімі субтытрамі.

Выстава "13-ы цуд свету"

У Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9) увесь тыдзень (і нават даўжэй) будзе працаваць выстава "13-ы цуд свету".Можна ўбачыць унікальныя зіготкія арт-аб'екты, алейны жывапіс і графіку, а таксама трапіць у дзіўны казачны пакой для дзіцячай творчасці ў святло-дынамічнай прасторы. Віцебскі мастак і дызайнер Аляксандр Вышка называе экспазіцыю "зіготкай эмацыйнай эклектыкай". Білет — ад 5 да 10 рублёў.

Міжнародная канферэнцыя AdvancedBranding

Штогадовая маркетынгавая канферэнцыя разлічаная на тых, хто імкнецца стварыць новы брэнд альбо вывесці той, які ўжо існуе, на больш высокі ўзровень, атрымаць каштоўную інфармацыю, наладзіць дзелавыя кантакты і правесці работу над памылкамі з лепшымі экспертамі: дасягненнямі і лепшымі кейсамі будуць дзяліцца аўтарытэтныя спікеры з Беларусі, Расіі і Украіны.

Пройдзе 25 студзеня ў гатэлі Renaissance (пр. Дзяржынскага, 1-е). Кошт наведвання — 55 рублёў.

Свежыя фільмы

Свежыя кінапрэм'еры традыцыйна выйдуць у пракат у чацвер, 25 студзеня. У большасці кінатэатраў горада можна будзе ўбачыць такія навінкі, як баявік "Бягучы ў лабірынце: Лекі ад смерці", крымінальны трылер "Дзяўчына ў тумане", расійская камедыя "Zомбоящик" і нават беларускае сямейнае кіно "Тум-Пабі-дум".

33
Тэги:
конференция, мюзикл, выставка, театр, кино, афиша, Мінск, Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

37
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

37
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

35
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

35
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай на саміце G7

Краіны G7 будуць працаваць над санкцыямі супраць Беларусі

8
(абноўлена 10:37 14.06.2021)
Лідэры "Вялікай сямёркі" запэўнілі, што будуць пераследваць парушальнікаў праў чалавека ў Беларусі, і заклікалі правесці ў краіне новыя выбары.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Лідэры краін G7 паабяцалі разам працаваць над санкцыямі супраць Беларусі і пераследваць тых, хто парушае правы чалавека, пра гэта гаворыцца ў выніковым камюніке саміту G7.

"Вялікая сямёрка", саміт якой завяршыўся ў нядзелю 13 чэрвеня ў Вялікабрытаніі, запэўніла, што будзе працягваць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, незалежныя медыя і правы чалавека.

"Глыбокая заклапочанасць"

Краіны "Вялікай сямёркі" выказалі вялікую заклапочанасць у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair, паабяцаўшы сумесна працаваць над прыцягненнем да адказнасці ўсіх датычных да вымушанай пасадцы рэйса Афіны - Вільнюс у Мінску, на борце якога знаходзіўся экс-рэдактар ​​Telegram-канала Nexta (прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі) Раман Пратасевіч.

"Мы глыбока заклапочаны атакамі, якія працягваюцца з боку беларускіх улад на правы чалавека, фундаментальныя свабоды і міжнароднае права, прыкладам якіх стала прымусовая пасадка рэйса FR4978 і арышт журналіста і яго спадарожніцы. Мы будзем працаваць разам, каб прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да гэтага, у тым ліку праз санкцыі", - гаворыцца ў выніковым камюніке саміту.

Новыя выбары

Акрамя таго, у 25-старонкавым дакуменце, прынятым па выніках саміту, G7 заклікае правесці ў Беларусі новыя выбары і "змяніць курс".

"Мы заклікаем рэжым змяніць курс і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у рамках Маскоўскага механізма, уступіць у змястоўны дыялог з усімі часткамі грамадства і правесці новыя свабодныя і справядлівыя выбары", - гаворыцца ў камюніке.

Інцыдэнт з самалётам Ryanair у Мінску

Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, 23 траўня экстранна сеў у мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.

Пазней высветлілася, што гэтым рэйсам ляцеў былы галоўны рэдактар ​​Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Пры праверцы дакументаў у аэрапорце Пратасевіча затрымалі. Супраць блогера ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Разам з ім была затрымана грамадзянка РФ Сафія Сапега.

У ЕС адразу ж заявілі, што беларускія ўлады вымусілі самалёт здзейсніць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, і забаранілі беларускай авіякампаніі лятаць над сваёй тэрыторыяй. Забарона на выкарыстанне самалётамі беларускіх авіяперавозчыкаў паветранай прасторы і аэрапортаў Еўрасаюза пачала дзейнічаць 5 чэрвеня пасля публікацыі адпаведнага рашэння Савета ЕС. Акрамя таго, у Брусэлі разглядаюць магчымасць увядзення супраць Мінска дадатковых санкцый.

Некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору рэспублікі.

Новы чацвёрты пакет санкцый

Еўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас чэрвеньскай пленарнай сесіі ў Страсбургу.

Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад плацежнай сістэмы SWIFT.

Санкцыі могуць таксама закрануць гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць. Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.

У санкцыйны пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair у Мінску.

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.

У агульнай складанасці ў абмежавальных спісках - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання і распазнавання).

Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года.

Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Выбары, Правы чалавека, чалавек, права, Беларусь, санкцыі, G7, краіна