У музеі навучаць кахаць па-беларуску

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкЗакаханыя
Закаханыя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Даведацца, як у былыя часы беларуская моладзь праводзіла зімовыя вечары, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах і зазірнуць у карчму можна напярэдадні Дня ўсіх закаханых.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Пазнаёміцца ​​з народнымі гульнямі і танцамі, паспрабаваць сплесці віты паясок ці змайстраваць "лялек-неразлучнікаў", але галоўнае — даведацца, як жа гэта: кахаць па-беларуску запрашае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь
Літаратурны музей Петруся Броўкі раздае квіткі за здымак з каханым

У зімовыя халады, калі спыняліся працы ў поле, беларуская моладзь традыцыйна збіралася на вячоркі, для таго каб весела бавіць час, танчыць і, вядома, заляцацца адзін да аднаго. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адновяць атмасферу тых часоў, калі гарачэй агню ў печы зімовай ноччу мог палаць толькі агонь у сэрцах закаханых. Госці музея змогуць паўдзельнічаць у народнай беларускай гульні "Бахара жаніць", у якой традыцыйна прымала ўдзел моладзь, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

У музеі раяць апранацца цяплей і падабраць зручны абутак, каб весялей было скакаць пад народную музыку.

Праграма мерапрыемства:

  • Беларуская народная гульня "Бахара жаніць";
  • Беларускія народныя танцы, гульні, забавы;
  • Майстар-класы па вітым паяскам і "Лялькам-неразлучнікам";
  • Квэст "Першым разам, лепшым часам".

За дадатковую плату ў музеі можна набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў "Беларускай карчме", якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Час працы: з 10:00 да 17:00.

Кошт квіткоў: для дарослых — 6 руб.; для дзяцей школьнага ўзросту — 4 руб.; дашкольнікам — бясплатна.

Стужка навiн
0