Міжнародны фестываль святла адбудзецца ў Гомелі

© Sputnik / Юлия ХвощФаер-шоў на Міжнародным фестывалі агню "МIFF-2017"
Фаер-шоў на Міжнародным фестывалі агню МIFF-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
GoLF - Gomel Light Fest будзе праходзіць з 9 па 11 лютага.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. 3-ці Гомельскі міжнародны фестываль святла GoLF — Gomel Light Fest запрашае гледачоў на гала-канцэрт, які адбудзецца 10 лютага ў 18:00 у Палацы культуры чыгуначнікаў.

Гасцей фестывалю чакае знаёмства з рознымі нумарамі ў жанры светлавога шоу, якія прадставяць удзельнікі з розных гарадоў і краін.

На гала-канцэрце пройдзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю, якія перамаглі ў наступных намінацыях:

  • "Малая форма";
  • "Выступ у камандзе".

Спецыяльны прыз фестывалю — Гран-пры — прысуджаецца ўдзельніку рашэннем журы незалежна ад формы ўдзелу. Таксама генеральны партнёр фестывалю можа заснаваць уласны прыз.

Нумары ў конкурснай праграме прадставяць калектывы і асобныя выканаўцы, якія працуюць у жанры светлавога шоў, мім-групы, вулічныя тэатры, танцавальныя калектывы, мастакі, якія працуюць у жанры светлавых карцін і пясочнай графікі.

Калі: 10 лютага, 18:00.

Дзе: г. Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў.

Кошт квіткоў: ад 6 да 12 рублёў.

Стужка навiн
0