Ігар Варашкевіч, гурт Крама

"Крама" прадставіць новы трэк на верш Анемпадыстава

42
(абноўлена 15:13 15.02.2018)
Прэм’ера адбудзецца падчас прэзентацыі новага альбома, з’яўленне якога прымеркавана да 25-годдзя гурта.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Гурт "Крама" ладзіць вялікі вясновы канцэрт з нагоды новага  DVD-альбома "Крама — 25 гадоў", паведамілі Sputnik арганізатары канцэрта. 

Акрамя прэзентацыі канцэртнага DVD адбудзецца прэм'ера новай версіі песні на верш Міхала Анемпадыстава. Удзельнікі гурта вырашылі даць другое жыццё кампазіцыі гурта "Бонда" "Да неба", напісанай у 1986 годзе. У аснове песні ляжаў тэкст Анемпадыстава. Першае выкананне абноўленага трэка будзе прысвечана памяці паэта і мастака.

Дарэчы, у бліжэйшы час гурт плануе выдаць максі-сінгл з трох песень: у яго ўвайдуць кавер на песню "Бонды" "Да неба", студыйны запіс новай песні "Стэфка праз 30 год", якая дагэтуль мела толькі канцэртную версію, і новая кампазіцыя на верш Зміцера Лукашука.

Калі: 4 сакавіка, 20:00.

Дзе: вул. Кульман, 40 (рэстарацыя "Друзья").

42
Тэги:
премьера, Крама, Міхаіл Анемпадыстаў, Ігар Варашкевіч, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Простыя словы Міхала Анемпадыстава (11)
По теме
Naka Piano зайграе лепшыя песні ў адным з мінскіх клубаў
Вольскі: Міхал Анемпадыстаў быў вельмі надзейным і сумленным
Памёр беларускі мастак і паэт Міхаіл Анемпадыстаў
Анемпадыстаў у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

27
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

27
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі

Віртуозныя "Стрыжы" адзначаюць 30-годдзе відэа

0
(абноўлена 12:59 06.05.2021)
Паветраныя асы да знамянальнай даты асвоілі новы трук - "пятлю з выпушчанымі шасі і уключанымі фарамі". Глядзіце на відэа непаўторныя для сусветнай авіяцыі манёўры.

Расійская авіяцыйная група вышэйшага пілатажу, якая праславіла не толькі лётчыкаў, але знішчальнікі МіГ-29, адлічвае сваю афіцыйную гісторыю з 6 траўня 1991 года.

"Стрыжы" дэбютавалі ў Швецыі. Расійская пілатажная група для дэманстрацыі магчымасцяў была прадстаўлена на авіябазе Упсала. Але тады паказ быў закрытым для шырокіх гасцей. Сапраўдны фурор асы зрабілі ў траўні 1992-га. Экіпажы з Расіі прывялі ў захапленне французскую публіку падчас святкавання 50-годдзя абвяшчэння эскадрыллі "Нармандыя-Нёман".

За трыццацігадовую гісторыю расійскія лётчыкі выступалі ў Бельгіі, Малайзіі, ЗША, Кітаі, Чэхіі і ў многіх іншых краінах. Імклівы поспех ацанілі ў 1993-м: тады расіяне былі ўдастоены звання "Лепшай пілатажнай групы ў свеце".

Рэпертуар палётаў прадстаўлены ў адзіночным, парным і групавым выступленнях. "Стрыжы" выконваюць упадабаныя фігуры - "Молат", "Піраміда", "Зорка" і не толькі. Да найбольш эфектных парадкаў адносяць "Вялікі брыльянт". Гэтую віртуозную дэманстрацыю магчымасцяў баявых знішчальнікаў "Стрыжы" выконваюць разам з "Рускімі віцязямі". Самалёты Міг-29 і Су-27 у групе выконваюць элемент "бочка". Выконваць такі трук не бяруцца авіятары ва ўсім свеце.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
авіяшоў, авіяцыя, відэа