Набярэжная Францыска Скарыны ў Брэсце

Міжнародны фестываль майстроў мастацтваў "Стракаты цюльпан" пройдзе ў Брэсце

30
(абноўлена 22:22 26.03.2018)
Удзел у фестывале прымуць прадстаўнікі пяці дзяржаў: Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы і Японіі.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Трэці Міжнародны фестываль майстроў мастацтваў "Стракаты цюльпан" пройдзе ў Брэсце 23-25 мая, паведамляецца на сайце мерапрыемства.

Пляцоўкай форуму стане Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Удзел у фестывале прымуць прадстаўнікі пяці дзяржаў: Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы і Японіі.

Фестываль праводзіцца ў Брэсце ўжо ў трэці раз. Тэмай гэтага году стала сцэнічнае мастацтва ХХ стагоддзя. 

У першы дзень фестывалю выступяць зоркі Марыінскага і Міхайлаўскага тэатраў, а таксама Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. На канцэрце прагучаць творы расійскіх, польскіх і французскіх кампазітараў мінулага стагоддзя.

На другі дзень адбудзецца прэм’ера спектакля "Таполі і вецер" расійскага Тэатра сучаснай харэаграфіі "Ballet.Theatre". Таксама ў канцэрце прыме ўдзел трыа з Мінска з запальным "Шоў барабаншчыкаў "Стрэс". Напрыканцы гледачы ўбачаць спектакль "Фрыда", прысвечаны мастачцы Фрыдзе Кало, у пастаноўцы пецярбуржскага тэатра фламенка "Fabrica de Tabaco".

Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы і прадпрыемства "ГудПауэр" пры падтрымцы дыппрадстаўніцтваў Польшчы і Францыі ў Брэсце.

30
Тэги:
Міжнародны фестываль майстроў мастацтваў "Стракаты цюльпан", Брэст, Беларусь
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

7
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр

Як маскоўскія будоўлі жывуць без беларусаў падчас пандэміі - відэа

0
(абноўлена 17:07 30.10.2020)
Падчас пандэміі не толькі мігрантам не хапала Масквы, але і Маскве - мігрантаў. Як расійская сталіца выжывае без рабочых рук, глядзіце на відэа.

З-за зачыненых межаў у Маскве ўтварыўся востры недахоп як будаўнікоў, так і кіроўцаў таксі і кур'ераў - звычайна гэтую працу ў большасці сваёй выконвалі працоўныя мігранты з краін СНД.

Да прыкладу на будоўлях, дзе як правіла 60% працоўных замежнікі, рэзка скараціўся прыток свежых кадраў. Сітуацыя ўскладнілася і хваляваннямі ў Беларусі - на адной з будпляцовак з 180 беларускіх фасадчыкаў засталося толькі 100.

Тым, хто зараз знаходзіцца на заробках у Маскве, пашанцавала - стаўкі на працоўныя прафесіі павысіліся.

Але больш за ўсё шанцуе кур'ерам - ім працы дадалося, а штат пастаянна павялічваецца. На час самаізаляцыі кур'ерам нават зрабілі бонус - пропуску для руху па Маскве.

Аб поўнай замене мігрантаў на расіян у будаўніцтве і абслугоўванні гаворкі не ідзе - межы рана ці позна адкрыюцца, і ў сталіцу хлыне новая працоўная сіла.

0
Тэги:
Масква